Моды7070

Жасмін з Адэсы вырашыла стварыць у Беларусі брэнд галаўных убораў для мусульманак. І атрымала хвалю нянавісці

Пра сваю ідэю Жасмін Такха распавяла ў Threads. Дзяўчына-мусульманка напісала, што тры месяцы таму пераехала з Адэсы ў Мінск і цяпер плануе развіваць свой бізнес. Жасмін цікавіцца модай, таму хоча стварыць у Беларусі брэнд галаўных убораў для мусульманак. Скончыла допіс яна фразай: «Усім асалям алейкум». І пачалося.

Допіс сабраў ужо пад дзве тысячы каментароў. І многія з іх агрэсіўныя. Часцей за ўсё дзяўчыне ў грубай форме раілі ехаць у мусульманскія краіны — у першую чаргу ў Афганістан.

«Прывозячы да нас галаўныя ўборы для мусульман, не забывайце, што Беларусь — гэта радзіма яўрэяў», — напісала адна з каментатарак і набрала 2400 лайкаў.

«І да РБ дабраліся са сваімі анучамі, але тут гэтая гісторыя не пройдзе, тут цывілізаванае сучаснае грамадства», — абурылася іншая і атрымала 1300 лайкаў у падтрымку свайго меркавання.

У каментарах нагадвалі таксама, што татары, якія таксама мусульмане, ў Беларусі выглядалі інакш.

Яшчэ адна жанчына адзначыла, што «можа, Беларусь і гасцінная, але не сляпая, і цудоўна бачыць, што робяць мусульмане ў ЕС», — з ёй пагадзілася 1200 чалавек.

Іншая патрабуе не чапаць Беларусі: «У нас праваслаўныя і каталікі. Але гэта людзі, якія больш за адэкватныя. Больш за тое, мы не губляем здаровага сэнсу і жывём з Богам у душы, а не напаказ. Я першая выйду супраць вас! Я карэнная беларуска і маё права не аддаваць вам сваю краіну! Марш у ісламскія краіны!»

«Скажыце потым адрас крамы, паспрабую побач з вамі адкрыць лаўку са свінінай на паліцах».

«Чамадан, вакзал, Афганістан».

Некаторыя не стрымліваліся ў выразах і называлі жанчын у хіджабах «заматашкамі».

У каментары прыйшла нават беларуская дызайнерка Вольга Новік, стваральніца брэнду Ton-in-ton: «Мы не мусульманская краіна. Не трэба тут мусульманства насаджаць. Хочаце быць дызайнеркай, хочаце быць беларускай — мы не супраць. Мы рады ўсім, незалежна ад этнічнага паходжання. Беларусы талерантныя. Аднак паважайце і развівайце нашу культуру, нашы традыцыі і наш фэшн як беларускі фэшн».

Але многія абаранялі дзяўчыну ў каментарах і пісалі, што ў шоку ад такой неталерантнасці беларусаў.

«А кажуць, беларусы добрая нацыя, чытаю каменты і ў шоку ад агрэсіі, — напісала адна з жанчын. — Я беларуска. Я супраць расавай і нацыянальнай варажнечы.

У кожнага з нас ёсць свае страхі і межы, я таксама не заўсёды адчуваю сябе спакойна побач з мужчынамі з некаторых культур. Але гэта не нагода выліваць усю гэтую трывогу на канкрэтную дзяўчыну. Яна нікому не навязвае сваю культуру, проста спрабуе працаваць. Яе бізнес, магчыма, не стане папулярным у нас, і гэта нармальна. Ненармальна тое, што адбываецца ў каментарах».

Сама ж Жасмін спрабуе не губляць аптымізму. Яна напісала, што ўсё думала, як прыцягнуць увагу новых падпісчыкаў, мусульманак Беларусі — прыдумвала сцэнарыі для рылсаў, як лепш зняць, дзе святло паставіць…

Але адзін допіс у Threads дапамог ёй стаць мінскай знакамітасцю.

Каментары70

  • Ник
    27.11.2025
    Этого [Рэд. Выдалена] в Беларуси ещё не хватало

    [Зрэдагавана]
  • Генри Липник
    27.11.2025
    Ох уж эти беларусы: с одной стороны радует что семитские корни не забываются, а с другой - согласие с ордынской символикой эрэфии, разве чем то отличается от муслимской Афганистана?
  • бабруйчанін
    27.11.2025
    З Адэсы памятаю 11 год таму таксама у хустачке " мусульманку Амину " Акуеву ( Наташу Нікіфарову) ціпа чачэнку
    Мабыць гэта таксама хайпуе ? Адэса спецыфічнае места

Цяпер чытаюць

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы8

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы

Усе навіны →
Усе навіны

На «Камароўцы» з’явіліся салодкія навагоднія падарункі1

Падазраваны ў рабаванні Луўра расказаў пра замову ад «мужчын са славянскім акцэнтам»2

14‑гадовы школьнік скраў з кватэры знаёмай 100 тысяч даляраў і паспеў патраціць 70 тысяч8

Рух на МКАД хочуць змяніць3

Віленскі аэрапорт аднавіў працу пасля ўчорашняга выпадку толькі пад раніцу1

Беларуска з тыктока даведалася, што яе маці загінула на вайне. А тая жывая-здаровая і не збіралася ваяваць за Расію5

Стала вядома, дзе працягне працу былая гендырэктарка БелТА3

Колькасць ахвяр пажару ў жылым комплексе ў Ганконгу расце. Па справе аб пажары затрыманы тры чалавекі

Герой нямецкага супраціву ўладкаваўся да нацыстаў, каб падабрацца да іх бліжэй — новы фільм, які будзе цікавы і беларусам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы8

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць