Здарэнні

Браканьер застрэліў двух баброў і заплаціць 5880 рублёў штрафу

У Рэчыцкім раёне затрымалі чарговага браканьера. Цяпер мужчыну давядзецца заплаціць салідны штраф.

Фота: Дзяржаўная інспекцыя аховы прыроднага свету

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце, у паляўнічых угоддзях пад Рэчыцай для праверкі дакументаў спынілі аўтамабіль. У машыне былі выяўлены дзве тушкі бабра, шэсць капканаў і тры патроны да наразной зброі.

«Дакументаў на права палявання грамадзянін пры сабе не меў і патлумачыў, што незаконна здабыў баброў на меліяратыўным канале. На месца здарэння выклікалася следча-аператыўная група Рэчыцкага РАУС», — перадае Дзяржінспекцыя.

Крыху пазней у доме затрыманага знайшлі наразную зброю, дваццаць патронаў і тры рыбалоўныя сеткі.

Рэчыцкі РАСК распачаў крымінальную справу за незаконнае паляванне. Шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, ацэнена ў 140 базавых велічынь (5880 рублёў).

Каментары

Цяпер чытаюць

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы5

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы

Усе навіны →
Усе навіны

Рух на МКАД хочуць змяніць3

Віленскі аэрапорт аднавіў працу пасля ўчорашняга выпадку толькі пад раніцу1

Беларуска з тыктока даведалася, што яе маці загінула на вайне. А тая жывая-здаровая і не збіралася ваяваць за Расію5

Стала вядома, дзе працягне працу былая гендырэктарка БелТА2

Колькасць ахвяр пажару ў жылым комплексе ў Ганконгу расце. Па справе аб пажары затрыманы тры чалавекі

Падаслаць паперу ці завіснуць над унітазам? Як лепш скарыстацца грамадскім туалетам10

Двух вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі ЗША паспяшаліся аб'явіць памерлымі3

У Вашынгтоне каля Белага дома была страляніна, пацярпелі двое вайскоўцаў14

У Смаргоні сёння ўзарвалі аварыйны будынак ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы5

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць