Грамадства22

Літва і Беларусь маюць гарачую лінію для папярэджання пра расійскія беспілотнікі

«Ва ўсіх гэтых інцыдэнтах Расія імкнецца праверыць краіны NATO на ўсходнім флангу», — лічыць намеснік міністра абароны Літвы Томас Гадляўскас.

Ілюстрацыйнае фота Efrem Lukatski / AP

Намеснік міністра абароны Літвы Томас Гадляўскас паведаміў пра наяўнасць гарачай лініі з Беларуссю для папярэджання пра расійскія беспілотнікі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю Die Welt, кажучы пра інцыдэнты з парушэннямі паветранай прасторы ў еўрапейскіх краінах.

«Ва ўсіх гэтых інцыдэнтах Расія імкнецца праверыць краіны NATO на ўсходнім флангу», — лічыць Гадляўскас.

Па яго словах, Масква хоча ведаць, наколькі згуртаваны альянс і якімі метадамі ён рэагуе на такія правакацыі. Адной з рэакцый на гэта з’яўляюцца кансультацыі ў адпаведнасці з артыкулам 4 Дамовы аб NATO, якая прымяняецца, калі дзяржава-член лічыць, што яе недатыкальнасць, палітычная незалежнасць ці бяспека знаходзяцца пад пагрозай.

«Зараз вядуцца дыскусіі пра тое, як мы можам умацаваць усходняе крыло. Асабліва краіны, што мяжуюць з Расіяй або Беларуссю, вельмі сур’ёзна ставяцца да пагрозаў у агульнай паветранай прасторы», — падкрэсліў ён.

У цяперашні час вывучаюцца спосабы адэкватнага рэагавання на такія правакацыі. Так, у Літве цяпер будзе дазволена збіваць дроны ў мірны час.

«Для нас у рэгіёне пагроза з боку Расіі не з’яўляецца нечым новым. Масква не хоча весці перамовы і цяпер узмацняе ціск з дапамогай кібератак, дыверсій на крытычна важных аб’ектах інфраструктуры, перашкод GPS і дэзінфармацыі. Аднак гэта ўзмацняе наша ўсведамленне таго, што мы павінны рабіць больш і знайсці правільныя інструменты для процідзеяння такім атакам», — заявіў намеснік міністра.

Гадляўскас кажа, што заходнія краіны павінны падрыхтавацца да змененага сцэнара пагрозаў: «20 гадоў таму амаль ніхто не думаў пра звычайную (канвенцыйную) вайну, хутчэй пра тэрарыстычныя акцыі».

Каментары2

  • Ох
    26.09.2025
    Гадляўскас, а рот на замке ты не мог же об этом держать, да? Обязательно все в паблик? Ну, значит, не будет больше линии.
  • Забанены на Белсаце
    26.09.2025
    Паліна Шарэнда-Панасюк (паплечніца Наталлі Радзінай, рэдактаркі сайта Хартыя-97, які базуецца ў Польшчы)
    сёння на Белсаце ў перадачы Карані Праблемаў сказала, што на дроны, якія ляцяць на краіны Еўропы праз Беларусь, Еўропе трэба адказваць ударамі па тэрыторыі Беларусі і трэба знішчыць усё беларускае войска.

    А хто тады будзе папярэджваць па гарачай лініі Літву і іншыя краіны NATO на ўсходнім флангу пра расійскія беспілотнікі? Калі не будзе ні беларускага войска, ні беларускага ПВО?

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму7

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

«За гэтыя грошы можна купіць машыну». Вяселле за $20 тысяч выклікала буру абмеркаванняў і асуджэнняў10

Еўропа папярэдзіла Расію, што будзе збіваць яе самалёты над сваёй тэрыторыяй1

Польшча зноў заклікала сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Беларусь18

У расійскай Іашкар-Але беларуса аштрафавалі за паведамленне «Слава Украіне!» з імітацыяй парасячага віску4

Трамп: Расія патраціла мільёны даляраў і жыцці сваіх людзей, каб амаль нічога не захапіць9

Лукашэнка заявіў, што «Арэшнік» ужо ў дарозе да Беларусі13

У Мінску з'явяцца дзевяць «унутраных гарадоў»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму7

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць