У Руднянскім раёне Смаленскай вобласці, непадалёк ад мяжы з Беларуссю, у пятніцу раніцай адбылося сур’ёзнае ДТЗ на чыгуначным пераездзе. Па словах губернатара вобласці Васіля Анохіна, кіроўца буйнога грузавіка, рухаючыся са Смаленска ў бок Рудні, вырашыў пераадолець пераезд на забаронены сігнал святлафора, хоць набліжаўся цягнік. Гэта стала адзінай прычынай аварыі, іншыя версіі следствам не разглядаюцца.

У выніку сутыкнення грузавіка з цягніком 18 вагонаў сышлі з рэек, прычым 16 з іх загарэліся. На месцы здарэння пачаўся маштабны пажар, які ліквідоўвалі расійскія ратавальнікі.
Аварыйная сітуацыя прывяла да перабояў у руху: прыгарадныя цягнікі са Смаленска ў бок беларускай Завольшы былі скасаваныя, замест іх пусцілі аўтобусы. Аднак на курсіраванне цягнікоў далёкага прызначэння паміж Мінскам і Масквой інцыдэнт не паўплываў, паколькі яны ідуць іншай лініяй, праз Оршу.
Беларускія МНС у афіцыйнай заяве адзначылі, што да іх расійскія калегі па дапамогу не звярталіся. Тым не менш Беларусь адправіла ў Смаленскую вобласць спецыяльныя цягнікі — пажарны, аварыйна-выратавальны і аднаўленчы. Акрамя таго, на месцы працуюць чатыры аднаўленчыя саставы Маскоўскай чыгункі, адзін з якіх — беларускі.
Каментары
Вы чытаць, тое, што публікуеце, паспяваеце?
"Беларускія МНС у афіцыйнай заяве адзначылі, што да іх расійскія калегі па дапамогу не звярталіся.
Тым не менш Беларусь адправіла ў Смаленскую вобласць спецыяльныя цягнікі — пажарны, аварыйна-выратавальны і аднаўленчы.
Акрамя таго, на месцы працуюць чатыры аднаўленчыя саставы Маскоўскай чыгункі, адзін з якіх — беларускі."