Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Шклоўскі раён пракаментаваў шматгадзінныя перамовы з Уладзімірам Пуціным, што адбыліся напярэдадні ў Крамлі, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, 26 верасня 2025. Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP
Па словах Аляксандра Лукашэнкі, разам з расійскім лідарам яны абмяркоўвалі супольныя рашэнні і крокі ў цяперашняй сітуацыі: «Думалі, як жа нам выжыць у гэты складаны час».
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што абстаноўка ў свеце прымушае нават такія вялікія, багатыя на рэсурсы краіны, як Расія, задумацца пра тое, як дзейнічаць, не кажучы ўжо пра такія невялікія краіны, як Беларусь.
«Свет падзелены на кавалкі, рвуць кавалкамі: гэта маё, а гэта маё. І пачынаюць душыць. Ад нас не адстануць. А я вас павінен угаворваць працаваць», — сварыў прысутных Аляксандр Лукашэнка.
Каментары