Пра знікненне Сяргея Акрайкі 1976 года нараджэння паведаміла Народная амбасада Беларусі ў Італіі.

Паведамляецца, што Сяргей Акрайка жыў у Hotel Palace (Via Monte Grappa, 9/2). Апошні раз яго бачылі, калі ён выйшаў з гатэля пасля 2‑й ночы. Сяргей быў апрануты так, як на фота.
Супрацоўнік вакзала пазней знайшоў тэлефон зніклага.
Усе асабістыя рэчы засталіся ў нумары, у аэрапорт ён не паехаў і ў гатэль больш не вяртаўся. Учора паліцыя не прыняла заяву, бо не прайшло 24 гадзіны з моманту знікнення.
Блізкія і знаёмыя ў курсе сітуацыі і чакаюць інфармацыю пра яго.
Тых, каму штосьці па гэтай справе вядома, просяць пісаць у тэлеграм на адрас @talakaAPS.
Каментары