Мармелад з акупаваных рэгіёнаў амаль распрадалі, а марозіва прыйшлося раздаваць бясплатна.

Скрыншот відэа СТБ
Каля Камароўскага рынку ў Мінску на выходныя зладзілі кірмаш вытворцаў з «Луганскай народнай рэспублікі». Прыехаў і міністр культуры «ЛНР» Раман Алексін.

Фота: «Мінск-Навіны»
На кірмашы прадавалі вырабленыя ў акупаваным рэгіёне пернікі, зефір, каўбасы.
«Учора мы прадалі амаль увесь наш запас мармеладу, рахат-лукума і печыва, што прывезлі ў Мінск», — расказала «Мінск-Навінам» прадстаўніца луганскай кандытарскай фабрыкі «Мак-даК».
Марозіва з Луганскага хладакамбіната купляць не хацелі, таму яго сталі раздаваць наведвальнікам з дзецьмі, пенсіянерам і падлеткам па 2‑3 пачкі на рукі.
Выступалі і прывезеныя адтуль артысты.

Фота: «Мінск-Навіны»
Цяпер чытаюць
«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Каментары