Няшчасце здарылася ўдзень у суботу, паведамляе МНС.

Маці дзяўчыны не змагла да яе датэлефанавацца і папрасіла суседку праверыць, ці ўсё ў парадку.
Зайшоўшы ў дом, жанчына адчула пах дыму з пакоя дзяўчыны, а ўнутры выявіла моцнае задымленне. Дзяўчына была ў прытомнасці.
Суседка вывела яе на вуліцу і выклікала хуткую дапамогу. З дапамогай вядра з вадой яна патушыла загаранне анучаў.
Дзяўчыну шпіталізавалі.
Каментары