Уладальніка расійскіх брэндаў «Кірыешкі» і «Яшкіна» прызналі экстрэмістам і канфіскавалі ўсе актывы
Паводле версіі следства, яго бацька спансіраваў УСУ, а сам бізнэсмен падтрымліваў яго дзеянні.

Цвярскі суд Масквы пастанавіў канфіскаваць у даход дзяржавы маёмасць мільярдэра Дзяніса Штэнгелава — уладальніка групы кампаній «КДВ», якая выпускае прадукцыю пад маркамі «Кірыешкі», «Яшкіна», валодае правамі на вытворчасць брэндаў «Calvé» і «Балтымор» у Расіі і СНД.
Мільярдэра Дзяніса Штэнгелава і яго бацьку Мікалая прызналі экстрэмісцкім аб'яднаннем.
Паводле версіі следства, Штэнгелаў-старэйшы спансіраваў УСУ, а сын падтрымліваў яго дзеянні.
Абодва мужчыны пражываюць за мяжой ужо больш за дзесяць гадоў.
Суд вырашыў канфіскаваць маёмасць самога Штэнгелава і кампаніі «Кондитерус Ком» у даход дзяржавы.
«Штэнгелавы ператварылі холдынг у інструмент асабістага ўзбагачэння і нанясення шкоды Расіі», — сказаў на судзе прадстаўнік абвінавачвання.
Каментары