Грамадства99

Крупко расказаў пра планы па будаўніцтве дняпроўскіх каналаў, колькі гэта будзе каштаваць і ў чым галоўная праблема

Нядаўна Аляксандр Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці цячэ ва Украіну і загадаў гэтую ваду «павярнуць назад». Аб планах па выкарыстанні рачных вод для арашэння Гомельшчыны, расказаў на СТБ Іван Крупко, старшыня Гомельскага аблвыканкама.

Крупко кажа, што ідэя гэта — з мінулага. Калі была вялізная краіна пад назвай Савецкі Саюз, пабудавалі вялікае вадасховішча, так званае Дняпроўска-Брагінскае вадасховішча.

Ідэя была такая: узяць помпавымі станцыямі ваду, калі ідзе раставанне снегу і паднімаецца вышыня Дняпра, запампаваць вялікае сховішча і потым арашаць зямлю. Пабудаваныя буйная станцыя, сховішча на 50 мільёнаў кубічных метраў вады. І апошняе ў працоўным стане, сцвярджае Крупко. 

Але не зробленая самая галоўная частка — не выбудаваныя каналы, якія могуць арашаць палі, кажа ён. 

Кошт праекту складае каля 175 мільёнаў беларускіх рублёў, кажа Крупко.

Крупко тлумачыць, што раз на 10 гадоў здараецца сур'ёзнае падтапленне на Гомельшчыне. Чатыры разы ў 5 гадоў ідуць буйныя засухі: майская — чэрвеньская і канец ліпеня — пачатак жніўня. Фактычна ўкладзеныя ўгнаенні, насенне, праца селяніна пры недахопе вільгаці зводзяцца на нішто.

55 мільёнаў кубоў вады — гэта магчымасць арашыць ад 11 да 15 тысяч гектараў зямлі. 

Але ёсць праблема — няма ведаў, як гэта пабудаваць. 

«Застаецца самая якасная задача: як гэта вырашыць? Прыйшлося вывучыць працу меліяратараў, якія працавалі яшчэ ў савецкі час, паглядзець старыя карты і сабраць усіх ад гэтай часткі і зрабіць перадпраектную дакументацыю, як мы гэта бачым», — кажа Крупко. 

Ён дадаў, што плануецца выкарыстоўваць кітайскі вопыт.

Распрацоўка праекта «пад ключ» можа заняць 3 гады. 

Каментары9

  • %
    24.11.2025
    Вы, доўбні сваецкія, за часам вашай ідыецкай савецкай улады і гнюснай савецкай імперыі усе што маглі асушылі, а потым схамянулісь - краіна ў стэп пераўтвараецца, сельская гаспадарка гіне. Кінуліся назад балаты забалочваць. А з Прыпяцьцю станецца тое самае, што і з асушеньнем - вы загубіце і раку і асяроддзе якое яшчэ застаецца і якога ўжо няма ва ўсей Эўропе. А аднавіць вашыя "павароты" і "развароты" ужо не будзе магчымасьці
  • политзек
    24.11.2025
    господи!!! какие они идиоты!!!
    откуда оно повылазило управлять страной???
    15000 га - это небольшое поле всего 12х12 км. ну примерно один небольшой колхоз.
    а 55млн кубов воды в паводок не уменьшат уровень даже на 1 см.
    а стоимость электричества для их перекачки кто оплачивать будет? этот убогий средненький колхоз? или снова с налогов предпринимателей?
  • днепр
    24.11.2025
    политзек, вы как-то упустили из виду ещё одну циферку. А она и есть самая сладенькая для этой самой "чэснай" чиновничьей рожи - 175 миллионов...
    А что будет "потом", для него, когда золотой унитаз уже под жопой - хоть вода в Припяти не течи...

Цяпер чытаюць

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў1

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійскаму журналісту, які ўцёк з Латвіі ў Беларусь, далі статус бежанца7

У ЗША ў трэндах — хрысціянская музыка13

Яшчэ адзін еўрапейскі сэрвіс закрывае рахункі беларусам без ДНЖ14

Патрацілі па $1000 на чалавека. Як сям'я беларусаў адпачыла ў Кыргызстане1

«Статкевіча ў калоніі паспрабавалі кінуць пад станок, каб забіць. Ён адхіліўся і толькі зламаў руку» — Шульман пра пачатак 2010-х2

У Гомелі хлопец пры затрыманні ўкусіў супрацоўніка ДАІ1

У Мінску адбыўся апошні рэйс унікальнага 26‑метровага трамвая

ЗША прыпынілі разгляд любых прашэнняў аб наданні прытулку12

Трамп заявіў пра закрыццё паветранай прасторы над Венесуэлай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў1

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць