Культура

Названыя пераможцы беларускага конкурсу кінафестываля «Паўночнае ззянне — 2025»

Дзевяць беларускіх стужак ацэньвала міжнароднае журы.

Галоўны прыз журы на Беларускім конкурсе XI кінафестывалю «Паўночнае ззянне» сышоў сатырычнаму хорару пра тое, як улады Беларусі прынялі закон, што дазваляе судзіць памерлых беларусаў — «Суд мёртвых» рэжысёра Андрэя Кашперскага. У галоўнай ролі суддзі знялася зорка Купалаўскага тэатра і народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік.

Сваё рашэнне журы патлумачыла наступным чынам: «Фільм-пераможца паказаў гледачам складаную і захапляльную гісторыю, падмацаваную ўражлівым майстэрствам, цэласнаю канцэпцыяй і нечаканым спалучэннем жанраў. Галоўная ўзнагарода беларускага конкурсу «Паўночнага ззяння — 2025» дастаецца фільму «Суд мёртвых» Андрэя Кашперскага за здольнасць стварыць палітычную сатыру, якая незаўважна трансфармуецца ў фільм жахаў і вяртаецца назад».

Аўтары «Суда мёртвых» разлічваюць, што бягучая кароткаметражная версія стане трамплінам для рэалізацыі поўнаметражнага фільма на аснове гэтай гісторыі. Зараз яны ў актыўных пошуках фінансавання будучага кінапраекта.

Спецыяльную згадку журы атрымала кароткаметражная анімацыйная гісторыя «Перадачка» рэжысёркі Веры Шыш, у якой перадачка ажывае і сама ідзе ў турму да беларускага палітвязня.

Журы патлумачыла такі выбар: «Гэта маленькі шэдэўр з цэласным наратывам, вытанчанаю тэхнікай і ўражлівым мастацкім падыходам. Найбольш важна, што гэтая стужка нагадвае нам пра рэальнасць, якой не павінна быць. Рэальнасць, у якой ты ізаляваны і пазбаўлены голасу».

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча12

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША100

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць