Грамадства

З турмы вызвалены дэпутат Алесь Чыгір

Сустракаць Алеся Чыгіра з турмы прыйшлі некалькі дзесяткаў чалавек. Ягоныя родныя, сябры й паплечнікі-дэпутаты з Магілеву, Менску, а таксама іншых гарадоў Беларусі. Аднак ягонае вызваленьне спачатку адтэрмінавалі на гадзіну, а затым на міліцэйскай машыне палітыка адвезьлі дахаты й гэтак сарвалі сустрэчу.

Дэпутат Бабруйскага гарсавету, настаўнік гісторыі Алесь Чыгір вызвалены з турмы пасьля дзесяці сутак адміністрацыйнага арышту. Нагадаем, што кіраўніцтва ўправы адукацыі Бабруйску адмовіла яму ў падаўжэньні працоўнага кантракту. Спадар Чыгір мяркуе, што гэта адбылося з прычыны ягонага ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах на баку Аляксандра Мілінкевіча. На знак пратэсту спадар Чыгір прывязаў сябе ланцугамі да слупа каля будынку гарвыканкаму. Яго зьвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванай акцыі і пакаралі зьняволеньнем.

Сустракаць Алеся Чыгіра з турмы прыйшлі некалькі дзесяткаў чалавек. Ягоныя родныя, сябры й паплечнікі-дэпутаты з Магілеву, Менску, а таксама іншых гарадоў Беларусі. Аднак ягонае вызваленьне спачатку адтэрмінавалі на гадзіну, а затым на міліцэйскай машыне палітыка адвезьлі дахаты й гэтак сарвалі сустрэчу. У коле сяброў спадар Чыгір апынуўся праз некаторы час і вось што сказаў у першыя хвіліны па вызваленьні.

(Чыгір: ) «Я пра гэта думаў штодня. Калі думаеш, што цябе чакаюць, што ты патрэбны людзям, што ты сядзіш за правую справу, то й сядзець лёгка».

Паводле Алеся Чыгіра, гэта былі амаль што першыя словы на свабодзе: у турме ўсе дзесяць дзён ён сядзеў у так званай адзіночцы. Хоць, паводле спадара Чыгіра, іншыя камэры былі перапоўненыя. За дзесяць дзён скінуў 10 кіляграмаў вагі з прычыны дрэннага харчаваньня. Але ў адрозьненьне ад іншых вязьняў, дамогся штодзённых прагулак і ветлівых адносінаў канваіраў. Алесь Чыгір па-ранейшаму не прызнае сябе вінаватым і не адмаўляецца ад намеру дамагацца свайго аднаўленьня на працы праз суд. З гэтым салідарныя многія ягоныя калегі-аднадумцы. Гаворыць дэпутат Пухавіцкага райсавету Алесь Міхалевіч, які прыехаў падтрымаць свайго калегу ў Бабруйск:

(Міхалевіч: ) «Мы ўжо дэпутаты ня першы год, мы ўжо сталі вельмі добрымі сябрамі. Канечне, Алесь будзе мець дапамогу юрыдычную, ён будзе падрыхтаваны да выступленьня ў судзе. Бо звольніць дэпутата, бацьку траіх дзяцей. Вельмі добрага настаўніка гісторыі – гэта не справядліва й не нармальна. І мы лічым, што гэты свой шлях трэба прайсьці да канца».

Дэпутаты мясцовых саветаў у розных гарадах Беларусі заклікалі сваіх калегаў далучацца да грамадзкіх акцыяў у падтрымку Алеся Чыгіра. Так, пададзеныя заяўкі на правядзеньне пікетаў у Белаазёрску, Гарадку і Менску. Сход дэпутатаў мясцовых саветаў дэмакратычнага кірунку прапанаваў таксама правесьці "Марш Свабоды" з патрабаваньнем аднавіць на працы ўсіх сваіх калегаў, звольненых з-за іх палітычнай і грамадзкай дзейнасьці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выгнаў жонку зімой на вуліцу, забраў малую дачку: дэталі разводу касманаўта Алега Навіцкага, які, здаецца, цяпер ажаніўся з Васілеўскай32

Выгнаў жонку зімой на вуліцу, забраў малую дачку: дэталі разводу касманаўта Алега Навіцкага, які, здаецца, цяпер ажаніўся з Васілеўскай

Усе навіны →
Усе навіны

«Яшчэ некалькі дзён таму збіралі грыбы». Пінск і Брэст накрыў моцны снегапад

Трамп прызначыў новага спецпрадстаўніка па Украіне8

За двое сутак у Літве перахапілі 10 кантрабандных шароў і затрымалі восем падазраваных3

Лукашэнка памілаваў 31 грамадзяніна Украіны14

Брытанка адправілася ў ЗША з намерам знайсці гвалтоўную смерць. І ў яе атрымалася17

На Камароўцы раптоўна наступіў Новы Год — і садавіна ўжо па два рублі3

Мілыя і вельмі блізкія: яноты могуць стаць наступнымі хатнімі гадаванцамі амерыканцаў3

Амерыканская паліцыя палюе на падпалкоўніка беларускай міліцыі, які стаў цэнтральнай фігурай у крымінальнай бандзе13

Джэй Дзі Вэнс: Амерыканскі мірны план накіраваны на тое, каб спыніць забойствы, захоўваючы пры гэтым суверэнітэт Украіны32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выгнаў жонку зімой на вуліцу, забраў малую дачку: дэталі разводу касманаўта Алега Навіцкага, які, здаецца, цяпер ажаніўся з Васілеўскай32

Выгнаў жонку зімой на вуліцу, забраў малую дачку: дэталі разводу касманаўта Алега Навіцкага, які, здаецца, цяпер ажаніўся з Васілеўскай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць