Эканоміка11

Сідорскага непакоіць якасць кітайскага абсталявання, што пастаўляецца на цэментныя заводы

Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі занепакоены якасцю абсталявання, якое пастаўляецца кітайскім бокам на ствараныя новыя магутнасці беларускіх цэментных заводаў. Пра гэта ён заявіў на паседжанні прэзідыума Савета Міністраў у аўторак.

На паседжанні разглядалася супрацоўніцтва з кітайскай кампаніяй CITIC, з якой беларускім бокам падпісаныя пагадненні па праектаванні, пастаўцы абсталявання і будаўніцтве новых вытворчасцяў на Беларускім цэментным заводзе, прадпрыемствах «Крычаўцэментнашыфер» і «Краснасельскбудматэрыялы».

«Пайшло першае абсталяванне [з Кітая]. Яно прыйшло непафарбаванае, нямытае, нячышчанае. Мяне гэта насцярожвае»,
 — сказаў прэм’ер-міністр, дадаўшы, што «хацеў бы вырашыць гэтыя пытанні, каб першы блін не быў і надалей сабаку».

Міністр архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Селязнёў у сваю чаргу адзначыў, што падчас прыняцця першай партыі абсталявання 15 траўня на Беларускім цэментным заводзе «на будаўнічай пляцоўцы былі выяўленыя дэфекты ў выглядзе няякаснай зваркі асобных вузлоў абсталявання і яго афарбоўкі».

А. Селязнёў паведаміў, што «ў адпаведнасці з умовамі асноўнага кантракту быў складзены дэфектны акт і падпісанае пагадненне аб ліквідацыі выяўленых дэфектаў спецыялістамі беларускага боку за кошт кампаніі CITIC».

«Падчас пастаўкі першай партыі кампанія CITIC не паведаміла кампаніі ATEC (інжынірынгавая кампанія, нанятая беларускім бокам для рэалізацыі праекту) і замоўніку пра пачатак вырабу, правядзенне выпрабаванняў і адгрузку дадзенага абсталявання. Гэта выключыла магчымасць ажыццяўлення прыняцця па якасці да пачатку адгрузкі. Пасля перамоваў з кампаніяй CITIC дасягнутая дамоўленасць аб узмацненні кантролю за якасцю вырабу і аб недапушчэнні надалей паставак няякаснага абсталявання», — дадаў міністр.

Ён таксама паведаміў, што кітайскім бокам «прынятае рашэнне па павелічэнні колькасці спецыялістаў на беларускіх пляцоўках для прыёму абсталявання». Акрамя таго, па словах міністра, «кітайскі бок паведаміў аб тым, што ён наймае для працы яшчэ і французскую інжынірынгавую кампанію, каб ім на заводах дапамагалі адсочваць якасць вырабу абсталявання».

У той жа час С. Сідорскі выказаў сумнеў у мэтазгоднасці прыцягнення да праекту французскай інжынірынгавай кампаніі.

«Навошта мець дзве інжынірынгавыя кампаніі? Гэта робіць праект даражэйшым. Бясплатна, ці што, французы будуць працаваць?»
 — спытаўся прэм’ер-міністр.

«У нас нанятая інжынірынгавая кампанія ATEC. Яна павінная арганізаваць працу так, каб забяспечыць і кантроль вырабу, і паступленне абсталявання, і цалкам тэхналагічны цыкл», — дадаў ён.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду2

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай52

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ17

Міністр замежных спраў Літвы назваў умову, калі Вільня можа адкрыць мяжу з Беларуссю11

Па стане на раніцу серады 14‑гадовага Максіма Зяньковіча не знайшлі. Якія асноўныя версіі знікнення1

Дыетолаг Ірына Яблонская (Кабасакал) расказала, як шматпакутна дабіралася з Канарскіх астравоў да Беларусі17

У Мінску з уседарожніка выпала дзіцячая люлька

Хочаце выглядаць модна? Дадайце да вобразу чырвоны трыкатаж2

Ціханоўская: Раман Бандарэнка загінуў ад рук тых, хто баяўся і працягвае баяцца праўды1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць