Усяго патроху11

У нядзелю ў касцёлах адбудзецца асвячэнне аўтамабіляў і бласлаўленне кіроўцаў

25 ліпеня — дзень св. Крыштафа — апекуна кіроўцаў і мабільных аператараў.

25 ліпеня, у нядзелю, Касцёл успамінае св. апостала Якуба і св. Крыштафа. Святы Крыштаф з’яўляецца апекуном вадзіцеляў, падарожнікаў і пілігрымаў, а яго імя з грэч. christophoros азначае «той, які нёс Хрыста». У гэты дзень у касцёлах Беларусі адбудзецца асвячэнне машын і бласлаўленне кіроўцаў.

Як апавядае паданне, аднойчы пасля цяжкага працоўнага дня Крыштаф адпачываў. Разбудзіў яго голас дзіцяці, якое прасіла, каб яго перанеслі на другі бераг ракі. Крыштаф, які быў вельмі дужы, падхапіўся, узяў у рукі свой кій, які служыў яму падпораю пры пераходзе праз раку, пасадзіў на плячо дзіцятка і ступіў у ваду. Але з кожным крокам ноша станавілася ўсё цяжэйшай. Нарэшце Крыштаф не стрымаўся і спытаў: «Хто ты?». У адказ пачуў: «Я — Езус, твой Збавіцель. Несучы Мяне, ты нясеш увесь свет, бо Я — той, хто яго стварыў. Я з’яўляюся тваім Валадаром, якому ты тут служыш. А каб ты пераканаўся, што ўсё сказанае Мною, — праўда, калі вернешся, убі свой посах у зямлю — ты ўбачыш, як прыгожа ён заквітнее». Менавіта гэтая легенда натхняе мастакоў, якія малююць часцей за ўсё св. Крыштафа з Дзіцяткам Езус на плячах.

Св. Крыштаф лічыцца заступнікам ад неспадзяванай смерці, апекуном кіроўцаў, маракоў, падарожнікаў, пілігрымаў, а таксама дзяцей, атлетаў, шахцёраў, шукальнікаў скарбаў, садоўнікаў, прадаўцоў гародніны; сродкаў камунікацыі;

да яго звяртаюцца пры эпідэміях чумы і іншых заразных хвароб, пры пагрозе стыхіі агню і вады, засухі, буры і граду, пры хваробах вачэй, пры зубным болю, пры раненнях. Святога Крыштафа залічваюць таксама да 14 заступнікаў у цяжкіх жыццёвых абставінах.

Нягледзячы на тое, што ў нашай краіне, згодна з дадзенымі інфармацыйных агенцтваў, назіраецца зніжэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў (у гэтым годзе іх на 13,1% менш, чым у мінулым), на дарогах Беларусі ўсё яшчэ гінуць тысячы чалавек. Каб супрацьстаяць гэтаму, «свецкія і касцёльныя структуры павінны лепш каардынаваць энергію і сродкі, прапагандуючы годнасць чалавека таксама як карыстальніка дарог», — чытаем у дакуменце «Указанні аб душпастырстве вуліцы» (2007 г.) Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў. Дакумент уключае таксама «дэкалог вадзіцеля» — правілы, якімі павінен кіравацца кожны вадзіцель-хрысціянін, сярод якіх — «з любоўю пераконвай вадзіцеляў не сядаць за руль, калі яны не ў стане кіраваць аўтамабілем», «аказвай падтрымку сем’ям ахвяраў дарожна-транспартных здарэнняў», «на дарозе аберагай слабейшага» і інш.

Малітва кіроўцы

Божа, дай мне ўпэўненую руку і зоркае вока, каб я нікому не прычыніў шкоды ў дарозе. Даўца жыцця, не дазволь, каб я стаў прычынаю смерці альбо прычынаю калецтва тых, каму Ты даў жыццё. Захавай, Пане, ад няшчасных выпадкаў тых, хто падарожнічае са мною. Навучы мяне карыстацца аўтамабілем для дабра маіх бліжніх і стрымай спакусу празмернай хуткасці. Учыні, каб хараство свету, створанага Табою, і радасць Тваёй ласкі заўсёды мне спадарожнічалі. Амэн.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве5

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах людзі ганяюцца за таннымі ёгуртамі, але не ўсім шчасціць іх здабыць1

31‑гадовага сілавіка з Берасцейшчыны абвінавачваюць у падпольнай працы ў Крыме па заданні «Байпола»4

«Экстрэмісцкімі» прызналі кнігі Акудовіча і Снайдэра, а таксама сотні старонак у інтэрнэце4

Адзін з беларускіх гарадоў застаўся без ацяплення, бо акурат цяпер дайшлі рукі да замены цеплатрасы

У спіс забароненых у Беларусі ўнеслі яшчэ 32 кнігі. Дзве з іх — Сашы Філіпенкі4

Трамп: Міру ва Украіне дасягнём праз сілу23

Міністр абароны ЗША: Мужчын у сукенках і прайдаў у войску не будзе. Барадатых і з лішняй вагой таксама63

Самая вялікая сям'я ў Беларусі мае 15 дзяцей2

Пасол ПАР у Францыі загінуў, упаўшы з 22‑га паверха2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве5

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць