Улада33

Працаваць будуць карэктна

Ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі збярэ дастаткова подпісаў для яго вылучэння кандыдатам у прэзідэнты. Пра гэта заявіў кіраўнік групы міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, адказваючы на пытанні журналістаў перад пачаткам семінара Мінскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь», якое ён узначальвае.

Паводле слоў Радзькова, у ініцыятыўную групу ўваходзяць рабочыя, інтэлігенцыя, моладзь, вядомыя людзі, у тым ліку кіраўнікі навучальных устаноў, прадпрыемстваў. «Гэтыя людзі маюць вопыт удзелу ў палітычных кампаніях па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў і палаты прадстаўнікоў», — сказаў Радзькоў.

Міністр паведаміў, што члены ініцыятыўнай групы 30 верасня пасля працы арганізуюць у Мінску прыкладна 100 пунктаў па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння Лукашэнкі кандыдатам на пасаду прэзідэнта.

«У нас хапае актыву. Ён будзе працаваць карэктна,

не парушаючы заканадаўства, у вольны ад працы час. Саперніцтва на выбарах павінна быць годным і прыгожым», — заявіў Радзькоў.

Ён паведаміў, што члены ініцыятыўнай групы будуць выкарыстоўваць збор подпісаў, каб вывучыць праблемы насельніцтва, выслухаць яго наказы Лукашэнку.

У ініцыятыўную групу гэтага прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта ўваходзіць 8.403 чалавекі (другі паказчык пасля групы Сяргея Гайдукевіча).

Збор подпісаў пачаўся 30 верасня і завершыцца 29 кастрычніка. Для вылучэння кандыдата неабходна сабраць не менш за 100 тыс. подпісаў грамадзян.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў1

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

Усе навіны →
Усе навіны

Знойдзены ў Кітаі чэрап можа перапісаць эвалюцыю чалавека2

«Пуцін убачыць яшчэ больш НАТА ля сваіх межаў» — міністр абароны Швецыі5

У Архангельску былы студэнт напаў з нажом на выкладчыкаў 4

Украінцы беспілотнікам знішчылі расійскі ўдарны верталёт1

«Сясцёр Грым» у Тэатры лялек не будзе — спектакль забаранілі

У Заслаўі на дарозе зрабілі новую разметку. Такой няма нават у сталіцы1

Школьнікі пратэстуюць у туалетах супраць забароны тэлефонаў 31

«Калісьці я кіраваў аддзелам пад 40 чалавек». Цімлід не знайшоў працу ў Польшчы і ўладкаваўся касірам13

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў1

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць