Грамадства2121

Белстат: 600 тысяч работнікаў спынілі сваю дзейнасць

Старшыня Белстата Уладзімір Зіноўскі вінаваціць у гэтым праблемы на валютным рынку.

Праз праблемы на валютным рынку 600 тысяч работнікаў па ўсёй краіне часова прыпынілі сваю дзейнасць. З такой заявай выступіў старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі (Белстата), старшыня Рады па развіцці прадпрымальніцтва Уладзімір Зіноўскі.

«Як старшыня Белстата я інфармую вас, што

за апошні час 600 тысяч работнікаў у рэальным сектары эканомікі прыпынілі сваю дзейнасць па ініцыятыве наймальнікаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў, таму што адчуваецца недахоп сыравіны для вытворчасці», —
заявіў Зіноўскі на канферэнцыі па пытаннях лібералізацыі беларускай эканомікі ў чацвер у Мінску.

Ён растлумачыў, што гэта звязана, у тым ліку, і «з курсавымі пытаннямі».

«Пытанне гэтае, безумоўна, вырашыцца, і даволі хутка, таму што гэта нельга зацягваць», — сказаў кіраўнік Белстата.
Ён дадаў, што пытанні курсаўтварэння турбуюць кожнага бізнэсмэна, якія працуюць з імпартнай сыравінай ці пастаўляюць сваю прадукцыю на экспарт.

Па ацэнцы Міністэрства эканомікі, колькасць занятых у эканоміцы ў 2011 годзе павінна была скласці 4,7 мільёна чалавек. 600 тысяч з іх — гэта больш за 12% чалавек.

Заява Зіноўскага можа азначаць, што прамысловае лобі дабіваецца дэвальвацыі, наперакор Лукашэнку. Яны палохаюць яго тым, чаго ён найбольш баіцца — беспрацоўем.

Каментары21

Цяпер чытаюць

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Для ЗША будзе вялікай абразай, калі я не атрымаю Нобелеўскую прэмію20

Вясельнага фатографа з Мінска асудзілі па трох палітычных артыкулах, назвалі тэрарыстам і пасадзілі ў калонію2

Ва Украіне з'явіліся новыя банеры, адрасаваныя беларусам9

Антонаўка даражэйшая за бананы. Пачым цяпер прадаюць яблыкі?6

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава22

На польскай мяжы знікла чарга з легкавых аўтамабіляў1

Павел Дураў кажа, што яго атруцілі ў 2018 годзе: Я не мог дыхаць і нічога не бачыў. Думаў, гэта канец4

Берлінскі беларус напісаў, як у Мінску бедна, тандэтна і нудна. Яму рэзка адказаў Стась Карпаў59

«Чытала, што вашы хлопцы — супермены». Беларус паляцеў у Інданезію і там пазнаёміўся з жонкай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць