Грамадства1717

Сарваная прэзентацыя міжнароднага даклада па Плошчы

Міліцыя ўварвалася ў памяшканне за 20 хвілін да пачатку мерапрыемства.

4 мая ў Мінску павінна была адбыцца прэзентацыя даклада Спецыяльнага дакладчыка Камітэта міжнароднага кантролю «Папярэдняя ацэнка падзеяў 19 снежня 2010 года з пункту гледжання правоў чалавека».
Мерапрыемства планавалася правесці ў памяшканнях праваабаронцаў «Вясны».

Як паведаміў «НН» адзін з удзельнікаў прэзентацыі, за 20 хвілін да пачатку мерапрыемства ў памяшканні ўварваліся супрацоўнікі міліцыі. Яны забаранілі прысутным, сярод якіх ёсць і замежныя грамадзяне, выходзіць з памяшкання. На той момант там знаходзіліся журналісты і ўдзельнікі прэзентацыі.

Праз некаторы час людзей, якія знаходзіліся ў памяшканні «Вясны», пачалі вывозіць у Першамайскае РУУС. У некаторых адабралі пашпарты.

Вядома, што сярод затрыманых грамадзяне Расіі Люба Захарава, Юрый Джыбладзэ, Ірына Пайкачава, Вікторыя Громава і грамадзянін Украіны Уладзімір Чараміс. Пазней у Паршамайскі РАУС прывезлі кіраўніка Міжнароднай назіральнай місіі, грамадзяніна Расіі, Аліка Мнацаканяна. Яго даставілі ў пастарунак з іншага месца.

Паводле афіцыйнай версіі, у міліцыю прыйшлі звесткі, што ў памяшканне невядомыя ўносілі падазроныя каробкі, таму міліцыя вырашыла праверыць яго на наяўнасць бомбы. Пасля ўстанаўлення асобы затрыманых адпусцілі.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам2

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт25

Брэнд, што робіць аўто для Пуціна, прывёз у Беларусь на выставу калекцыю адзення, абутку і сумак

Каля Мінска на дарогах устанавілі «берлінскія падушкі». Што гэта такое?2

Малдаване Беларусі галасавалі не так, як малдаване Расіі. Уплыў праеўрапейскіх настрояў у беларускім грамадстве?11

«Ветэран баявых дзеянняў» падаў на Пугачову пазоў на $18 мільёнаў за абразу расійскага народа15

«Ён жыве ў сваім свеце. Часам у гэты свет прыязджае Пуцін». Зяленскі адказаў на прапанову Лукашэнкі6

Следам за Арменіяй і Сірыяй Расія губляе Малі і ЦАР10

Пяскоў пракаментаваў заявы пра магчымую пастаўку «Тамагаўкаў» Украіне3

У Мінску ў кватэрах сталі ўключаць ацяпленне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам2

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць