Грамадства1313

Малодшая дачка Кастусёва засталася без працы

Гэта ўжо трэцяе дзіця апазіцыянера, якое зачапілі за палітыку.

З дачкой экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Рыгора Кастусёва Кацярынай не падоўжаны працоўны кантракт. Яна настаўніца музыкі. Падчас прэзідэнцкай кампаніі Кацярына Кастусёва была актывісткай у камандзе свайго бацькі. Збірала подпісы ў яго падтрымку. Рыгор Кастусёў заяўляе, што дачку звольнілі з-за яго палітычнай дзейнасці.

Кацярына Кастусёва скончыла сярэднюю школу з залатым медалём, а музычнае вучылішча і акадэмію музыкі — з высокімі баламі. Працаваць па спецыяльнасці «Харавое дырыжыраванне» пачала на трэцім курсе акадэміі. Яна сябра Партыі БНФ. У дзіцячай школе мастацтваў № 6 Магілёва адпрацавала два гады.

«Мне цяжка сказаць, ці ёсць у маёй справе палітычныя матывы. Адкрыта мне пра гэта ніхто не кажа. Ніякіх парушэнняў і вымоў у мяне не было, аднак у мяне ўвесь час было адчуванне, што рабілася ўсё, каб даказаць маю прафесійную непрыдатнасць. Мяне ніхто не папярэджваў, што са мной не працягнуць кантракт. Мне проста далі падпісаць паперу — паставілі перад фактам», — каментуе сітуацыю са звальненнем Кацярына Кастусёва.

Адміністрацыя школы мастацтваў адмаўляе, што звальненне дачкі экс-кандыдата на прэзідэнцтва было матывавана палітычна:

«Выключна толькі з прафесійнага боку. Вы што? Прыходзілі прафесіяналы з каледжа музыкі. Наведвалі яе кантрольныя заняткі. З ёй неаднойчы праводзіліся гутаркі і была складзена даведка, што ў дадзенай установе трэба рабіць змену кіраўніка, бо наш хор на дужа нізкім узроўні», — заяўляе прадстаўніца адміністрацыі школы.

Рыгор Кастусёў сцвярджае, што з-за яго палітычнай дзейнасці ўлада карае яго дзяцей. Самога палітыка ў 2001 годзе вымусілі звольніцца з пасады кіраўніка Шклоўскай камунальнай управы.

«Пасля парламенцкіх выбараў была звольненая са школы мая старэйшая дачка. Тры гады яна адпрацавала і раптам стала недаспадобы. Праблемы з вучобай былі ў сына. Ён цяпер у Гданьску. І там праблем з вучобай у яго няма і ніколі не было. Цяпер вось такая праблема ўзнікла пасля прэзідэнцкіх выбараў у Кацярыны. Адназначна тут матывацыя з боку ўлады толькі палітычная».

Рыгору Кастусёву забаронены выезд за межы Беларусі. Ён знаходзіцца ў стане абвінавачанага з 20 снежня 2010 года паводле крымінальнага артыкула за арганізацыю беспарадкаў і ўдзел у іх.

«Я не магу нават выехаць на месца сваёй працы. Фірма, дзе я працую, зарэгістраваная ў Санкт-Пецярбургу. Я сяджу без магчымасці працаваць. Цяпер во сям’ю маю калупаюць, каб давесці яе да жабрацкага стану. Мы знаходзім магчымасці зарабляць, неяк выжываем, з працягнутай рукой не ходзім, але прыемнага тут мала».

Каментары13

Цяпер чытаюць

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў4

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Як адкрывалася мяжа з Польшчай. Рэпартаж з Брэста

«Вялікае супрацьстаянне паміж Расіяй і Еўропай». Што адбываецца ў Малдове напярэдадні выбараў3

Кітайскі аўтапрам імкліва заваёўвае Еўропу. Замест сваіх легенд еўрапейскія заводы выпускаюць аўто з Паднябеснай12

УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам3

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі9

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА5

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў4

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць