Грамадства2828

Сурыкаў: Сябры, вы жылі не па сродках!

Пасол Расіі заявіў, што адной з умоў выдзялення Беларусі крэдыту было спыненне вар'яцкай эмісіі.

Адной з умоў выдзялення Беларусі крэдыту з Антыркызіснага фонду ЕўрАзЭС было «спыненне эмісійнага напаўнення эканомікі пустымі грашыма», заявіў 9 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску пасол РФ у Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

Паводле яго слоў, умовы выдзялення крэдыту складаюцца з 15 пунктаў. Акрамя спынення «шалёнай эмісіі» ўмовай давання сродкаў было скарачэнне дзяржаўных расходаў, дэфіцыту бюджэту, выхад на адзіны рыначны курс беларускага рубля, сказаў Сурыкаў.

Што да выхаду на адзіны курс рубля, то, як зазначыў пасол, гэтая ўмова ажыццяўляецца. Сурыкаў, у прыватнасці, згадаў нядаўнюю 56-працэнтную дэвальвацыю беларускага рубля.

Прычыны крызісу ў Беларусі вядомыя і былі агучаныя, падкрэсліў Сурыкаў.

Адна з іх — жыццё не па сродках.
Расійскі пасол пры гэтым нагадаў пра адмоўны плацежны баланс Беларусі, які штогод расце.

Паводле слоў Сурыкава, прычыны гэтага тояцца ў змяненні ўмоў пастаўкі ў Беларусь расійскай нафты. Ён нагадаў, што пошліны на светлыя нафтапрадукты з 1995 года паступалі выключна ў беларускі бюджэт, а з 2007 года Беларусь стала аддаваць частку пошлін Расіі. Гэта, як сказаў Сурыкаў, «прабіла дзірку» ў беларускім бюджэце.

Акрамя таго, дадаў ён, прычынай крызісу стала эмісійнае напаўненне эканомікі пустымі грашыма. «Нацбанк не ўлавіў сітуацыю,

а гэта трэба было рабіць ужо ў 2007 годзе. Потым быў трывожны званочак у 2009 годзе, калі адбылася дэвальвацыя рубля.
І за бачнымі поспехамі Беларусь прагледзела магчымасць непрыемнасцяў», — заявіў Сурыкаў.

Разам з тым, ён выказаў нязгоду з выказваннямі некаторых эканамістаў аб тым, што ў краіне назіраецца «сусветны патоп беларускага разліву». «Гэта ўсё глупства», — сказаў Сурыкаў.

Ён зазначыў, што трэба правільна выбудаваць антыкрызісную праграму, вырашыць пытанне з прыцягненнем знешніх пазычанняў, прыватызацыяй дзяржуласнасці, стымуляваннем экспарту і падумаць пра скарачэнне некрытычнага імпарту. «І трэба сацыяльна падтрымаць людзей», — падкрэсліў пасол.

Шлях выхаду Беларусі з крызісу будзе на парадак хутчэйшы, чым гэта было ў Расіі ў крызісны 1998 год, лічыць Сурыкаў. Пры гэтым ён падкрэсліў: «Шлях павінен быць мэтанакіраваны і разумны».

Каментары28

Цяпер чытаюць

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?1

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзякуй за карту. Як бы мне яе забраць?» Стэнаграма сустрэчы ў Белым доме лідараў Еўропы і ЗША8

Затрымалі кіраўнікоў івэнт-кампаній. Адзін з іх дапамагаў ладзіць канцэрты ў падтрымку Лукашэнкі24

Заможны жыхар Віцебска краў элітны алкаголь з крамаў дзеля адрэналіну5

Стала вядома, у якіх краінах можа адбыцца сустрэча Пуціна і Зяленскага8

Чарга аўто на мяжы з Польшчай яшчэ вырасла13

Джакузі з іржавай вадой за 800 рублёў: беларуска расказала пра сапсаваныя выхадныя ў санаторыі21

У сталіцы на месцы былых прамысловых прадпрыемстваў пабудуюць жыллё2

МЗС Расіі пракаментаваў магчымасць размяшчэння войскоўцаў краін НАТА ва Украіне6

«У фондзе цяпер € 1,2 млн». У АПК адказалі на крытыку наконт браку грошай для палітвязняў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?1

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць