Гэта невялікі горад у Гродзенскай вобласці, на поўнач ад Белавежскай пушчы. Адтуль паходзіць палітвязень Мікалай Аўтуховіч.
Беспрэцэдэнтна ўжо тое, што ў малых гарадах дзясяткі людзей дэманструюць сваё жаданне перамен. Гэта таксама паказвае ступень болю ў грамадстве, і незадаволенасці палітычным і эканамічным ладам.
Людзі, якія выходзяць у рэгіёнах, свядомыя таго, што іх могуць затрымаць, звольніць, занесці ў чорныя спісы, і ўсё ж выходзяць.
Каментары