Усяго патроху2626

Справа Строс-Кана развальваецца. Сэкс быў, гвалт — не. Пакаёўка выяўляецца круцелькай

Былога кіраўніка МВФ вызвалілі з-пад хатняга арышту і вярнулі заставу.

Былога кіраўніка МВФ вызвалілі з-пад хатняга арышту. Ягонай сям'і таксама вярнулі грашовую заставу. Следчыя больш не давяраюць паказанням пакаёўкі, якая абвінаваціла Строс-Кана ў спробе згвалтавання.

У пятніцу былы кіраўнік МВФ Дамінік Строс-Кан быў вызвалены ў зале Крымінальнага суда Манхэтэна. Хадайніцтва адвакатаў аб вызваленні з-пад хатняга арышту французскага палітыка, які абвінавачваецца ў сэксуальных дамаганнях, падтрымалі пракуроры.

Перад пачаткам папярэдняга пасяджэння ля будынка суда фінансіста чакаў натоўп, скандуючы "Ганьба!". На гэты раз стаялі толькі журналісты.

Экс-кіраўнік МВФ быў у чорнай пары і блакітным гальштуку і выглядаў шчаслівым, пішуць амерыканскія СМІ.

Строс-Кан быў са сваёй жонкай Эн Сэнклер.

Строс-Кан выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе: ён можа перасоўвацца па ЗША, але не можа пакідаць тэрыторыю краіны.

Вярнулі і заставу, якую сям'я Строс-Кана ўносіла за яго вызваленне: гэта паўтара мільёна даляраў.

Прадстаўнікі следства паведамілі абароне, што не давяраюць паказанням 32-гадовай пакаёўкі, імігранткі з Гвінеі, якая абвінаваціла экс-кіраўніка МВФ у спробе згвалтавання.

Пакаёўка гатэля Sofitel заявіла паліцыі, што Строс-Кан спрабаваў згвалціць яе ўдзень 14 мая ў сваім нумары "люкс" коштам $ 3000. Па словах жанчыны, яна зайшла ў нумар, вырашыўшы, што там нікога няма. Але дзверы ў ванную пакой раптам адчыніліся, і адтуль выскачыў голы пастаялец, які стаў прыставаць да пацярпелай, потым зацягнуў у ванны пакой і прымусіў да аральнага сэксу. Пакаёўка сцвярджала, што ёй удалося вырвацца і ўцячы, і выклікалі паліцыю. Да моманту, калі прыехалі паліцыянты, Строс-Кан пакінуў гатэль. Праз чатыры гадзіны яго выявілі ў аэрапорце імя Джона Кэнэдзі і вывелі з салона самалёта за дзесяць хвілін да вылету ў Парыж.

Аднак следчыя не раз лавілі даму на хлусні. Па словах пракурораў, яна ўвесь час блытаецца ў паказаннях.

Экспертыза пацвердзіла толькі тое, што ў палітыка быў сэксуальны кантакт з жанчынай. Версію самога Строс-Кана гэта не аспрэчвае: па словах абвінавачанага, у яго сапраўды быў аральны сэкс з заяўніцай, але па ўзаемнай згодзе.

Следства таксама высветліла, што 32-гадовая ўраджэнка Гвінеі мела сувязі з мафіяй, якая кантралюе наркабізнес і займаецца адмываннем грошы. З адным з удзельнікаў злачыннай групы ў дзень, калі Строс-Кан нібыта дамагаўся яе, пакаёўка звязвалася па тэлефоне. У запісанай размове яна абмяркоўвае з нейкім мужчынам, якую выгаду можна атрымаць ад абвінавачвання палітыка.

Сам Строс-Кан поўны намераў як найхутчэй вярнуцца ў французскую палітыку.

Жонка і дачка моцна падтрымлівалі Строс-Кана на ўсім працягу гэтай нехарошай гісторыі.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча12

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША100

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць