Меркаванні2121

Бандарэнка: Смешна вітаць вызваленне палітзняволеных, якія напісалі просьбы аб памілаванні

Кіраўнік выбарчай кампаніі кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Андрэя Саннікава Дзмітрый Бандарэнка, які знаходзіцца ў зняволенні, не вітае вызваленне палітзняволеных, адпушчаных пасля прашэння аб памілаванні.
Аб гэтым ён піша ў лісце былой даверанай асобе Саннікава па Магілёўскай вобласці Віктару Болдзіну.

«Дзякуй за падрабязны яркі рэпартаж аб сустрэчы нашых сядзельцаў, — гаворыцца ў лісце Болдзіну, прадастаўленым БелаПАН адрасатам. — 

Чуў лухту, што хтосьці з заходнікаў прывітаў такое вызваленне. Людзей гнуць, ламаюць, пагражаюць ім. А гэтыя вітаюць. Недалёкія смешныя персанажы».

Знаходзячыся ў СІЗА № 1 у Мінску пасля аперацыі на пазваночніку, Дзмітрый Бандарэнка паведамляе, што сядзець яму нельга будзе яшчэ некалькі месяцаў. «Нават гэты ліст пішу стоячы, абапіраючыся аб верхнія нары. Карацей, трэба прывыкнуць да жыцця толькі стоячы і толькі лежачы», — піша палітзняволены, дзякуючы за падтрымку і перадаючы прывітанне «ўсім нашым».

Ліст датаваны 23 жніўня. Згодна з паштовым штампам, у Магілёў ён прыйшоў на наступны дзень.

Дзмітрый Бандарэнка быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Андрэя Саннікава. Яго, як і многіх актывістаў апазіцыі, затрымалі пасля мітынгу 19 снежня і змясцілі ў СІЗА КДБ, дзе ў Бандарэнкі абвастрыліся хранічныя захворванні. У красавіку суд прызнаў яго вінаватым у «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўным удзеле ў іх» і прыгаварыў да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пра банкі: То старыя даляры не прымаюць, то навязваюць паслугі4

Лукашэнка пра банкі: То старыя даляры не прымаюць, то навязваюць паслугі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Гроднам у верасні раптам зацвілі яблыня і сліва ФОТАФАКТ

Ахвотных забіваць мядзведзяў так шмат, што правілы палявання на іх падкарэктавалі6

Лукашэнка прызначыў новага начальніка Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі. Папярэдні быў на пасадзе 16 гадоў1

Вельмі непапулярнае меркаванне, але чым мы тут ганарымся з бітвай пад Оршай?53

МАРГ зарубіў ініцыятыву стварэння ў Мінску эксперыментальнай крамы без цэннікаў2

Больш за палову беларусаў з новага спісу, якія ваююць за Расію, маюць судзімасці4

«Павінен быў пісаць, як хоча эксперт». Што паказала дзяржаўная псіхалінгвістычная экспертыза артыкулаў палітвязня Ігара Ільяша6

У Непале людзі масава выйшлі пратэставаць супраць забароны сацсетак, паліцыя расстраляла дэманстрацыю7

У будынак урада ў Кіеве трапіў не дрон, а «Іскандэр»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра банкі: То старыя даляры не прымаюць, то навязваюць паслугі4

Лукашэнка пра банкі: То старыя даляры не прымаюць, то навязваюць паслугі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць