У Буэнас-Айрэсе сутыкнуліся аўтобус і два цягнікі: 7 загінула
Аўтобус раструшчыла паміж сустрэчнымі цягнікамі на пераездзе.
У сталіцы Аргенціны Буэнас-Айрэсе 13 верасня адбылася буйная транспартная катастрофа. Як паведамляе Buenos Aires Herald, сёння раніцай аўтобус з пасажырамі выехаў на чыгуначны пераезд. У гэты момант да пераезду набліжаліся цягнікі, якія ехалі ў сустрэчным накірунку. Яны па чарзе і пратаранілі аўтобус. Паводле папярэдняй інфармацыі, у аварыі загінулі 7 чалавек (іншыя СМІ паведамляюць пра 6 ахвяраў), больш за 100 было паранена. Медыкі кажуць, што каля 50 чалавек знаходзяцца ў крытычным стане.
Каментары