Грамадства33

Восем пытанняў да новага генпракурора

Жыхары Віцебска працягваюць патрабаваць пакарання для следчых, што сілай змушалі падлеткаў агаварыць сябе.

«Пасля перапіскі з пракуратурай склалася ўражанне, што нас лічаць людзьмі другога гатунку. Цяпер мы адчуваем, што нас зусім за лю-дзей не лічаць», — з такімі словамі ў «НН» звярнуўся Хачатур Хачатуран з Віцебска.

У лютым 2011 Вярхоўны Суд пакінуў без зменаў апраўдальны прысуд Магілёўскага абласнога суда ў дачыненні да яго сына Аляксандра Логінава і Аляксандра Напаюка, якіх вінавацілі ў забойстве 31-гадовага беспрацоўнага Д. Сідарава (падрабязней пра гэта чытайце ў №9 «НН» за 9 сакавіка 2011). У судзе былі даказаныя факты фальсіфікацыі справы супрацоўнікамі віцебскай міліцыі, а таксама аказання ціску на падазраваных у часе папярэдняга следства. У маі па фактах прымянення незаконных метадаў дазнання супрацоўнікамі Першамайскага РАУС Віцебска была распачатая крымінальная справа.

З моманту вызвалення падлеткаў іх бацькі, а таксама паўсотні жыхароў Віцебска напісалі каля 150 лістоў у Генпракуратуру і Адміністрацыю Лукашэнкі з патрабаваннем справядлівага пакарання для следчых. «І атрымалі адны адпіскі. Дайшло да таго, што намеснік генпракурора Конан у сваіх адказах піша з памылкамі прозвішча следчага — аднаго з галоўных фігурантаў справы», — кажа Хачатуран.

Ён мяркуе, што галоўнай праблемай з’яўляецца кругавая парука ў праваахоўных органах. Тым не менш, ускладае надзеі на новапрызначанага генпракурора Аляксандра Канюка. Яму падпісанты адрасавалі восем пытанняў па справе, адказы на якія беспаспяхова спрабавалі атрымаць ад яго папярэдніка Рыгора Васілевіча. «НН» публікуе іх таксама.

1.

На якой падставе з найгрубейшымі па-рушэннямі заканадаўства былі затрыманыя ў чэрвені 2009 і ўтрымліваліся пад следствам больш за год непаўналетнія?

Падпісанты нагадваюць, што галоўная сведка абвінавачвання А. Сулімава пачала даваць паказанні пасля затрымання за крадзеж. Пры гэтым в.а. начальніка Першамайскага РАУС хадайнічаў, каб суд улічыў яе статус асноўнага сведкі ў справе аб забойстве.

2.

Як патлумачыць сталую падтасоўку часу смерці Сідарава? У пастановах ад ліпеня 2009 да красавіка 2010 меркаваны час забойства «ссунуўся» з «прыблізна ў 13 гадзін» да «паміж 15 і 17 гадзінамі».

Падпісанты мяркуюць, што віцебскія следчыя дабіліся ад мясцовых экспертаў «зручнага» для іх часавага інтэрвалу. Аднак паўторная экспертыза, праве-дзеная ў Мінску, разбурыла гэтыя планы.

3.

На якой падставе дзеці трапілі на стацыянарнае абследаванне ў «Навінкі»?

Да затрымання А. Логінаў не знаходзіўся над наглядам ні ў наркалагічным, ні ў псіхіятрычным дыспансерах. У «Навінках» ён правёў амаль месяц без асабістай справы і накіравання з Віцебскага псіханеўралагічнага дыспансера.

4.

Чаму на працягу ўсяго следства бацькам не далі ніводнага спаткання з непаўналетнімі дзецьмі?

5.

На якой падставе ў камеры да непаўналетніх падсялялі асуджаных за забойствы дарослых, рэцыдывістаў, якія пасля на судзе сведчылі супраць падлеткаў?

6.

Як можна патлумачыць дзеянні следчых Ю. Шчацько і А. Таўтына, якія дабіваліся ад сведак дачы непраўдзівых паказанняў, мэта якіх — даказаць віну невінаватых?

Падпісанты нагадваюць, што ў часе суда шэраг сведак адмовіліся ад папярэдніх паказанняў.

7.

Якім чынам у крымінальнай справе ў раздрукоўцы размоваў па хатнім тэлефоне А. Логінава былі вынятыя два тэлефонныя злучэнні?

Менавіта яны, як стала вядома ў судзе, забяспечылі абвінавачанаму алібі.

8.

Чаму следчы Шчацько пасля пераводу падазраваных у СІЗА Мінска за першыя тры месяцы следства толькі па адным разе дапытаў іх?

***

З адказу намесніка генпракурора А. Шведа ад 05.10.2011:

«…Ваш зварот далучаны да матэрыялаў крымінальнай справы для праверкі выкладзеных фактаў следчым шляхам. Юрыдычная ацэнка дзеянняў службовых асоб праваахоўных органаў будзе дадзена ў рамках расследавання дадзенай крымінальнай справы, пра што Вам паведаміць следчы, які праводзіць расследаванне».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі20

Пастаўкі ракет «Тамагаўк» ва Украіну малаймаверныя — Reuters5

«У цэлым водгукі станоўчыя». У Мінгарвыканкаме расказалі пра вынікі забароны смартфонаў у школах

Чым цяпер займаецца экс-удзельнік гурту ЛСП Пятро Клюеў?4

Украінскія дроны атакавалі важны хімзавод у Пермскім краі4

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры8

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць