Меркаванні5656

Back in the USSR. Сто мінчукоў у чарзе па малако — фотафакт

Яны стаяць, каб купіць прадукты трохі танней.

Жыхары Мінска шторанак выстройваюцца ў шматметровыя чэргі па «сацыяльныя» малако і смятану — тавары, цэны на якія часткова рэгулююцца дзяржавай. Але знайсці такія прадукты ў крамах складана.

Рэч у тым,

вытворцам нявыгадна прадаваць тавар па вызначаных цэнах, таму яны акуратна абыходзяць патрабаванні.
Напрыклад, літр пастэрызаванага малака без напаўняльнікаў павінен каштаваць не больш за 2 320 рублёў. А прадпрыемствы пачынаюць прадаваць упакоўкі па 0,9 л, на якія абмежаванні не распаўсюджваюцца. Ці дадаюць у малако карысныя рэчывы, каб не рабіць тавар «без напаўняльнікаў». У выніку чэргі ахвотных набыць танныя прадукты збіраюцца каля крамаў яшчэ перад адкрыццём. «Сацыяльнага тавара», якога завозяць мала, хапае не ўсім.

На фота — каля ста мінчукоў у чарзе ў раёне Чыжоўка. Большасць з іх — пенсіянеры.

Людзі прыходзяць да крамы ўжо а 5-й раніцы.

Тое самае робіцца ў іншых раёнах Мінска: пенсіянеры даведзеныя беднасцю да роспачы.

Колькі павінны каштаваць «сацыяльныя тавары»?

Малако (1 л, з тлустасцю 3,5%) — 2 320 рублёў

Кефір (1 л, 3,5%) — 2 340 рублёў

Смятана (1 л, 25%) — 9 310 рублёў

Аржаны хлеб (апроч заварных сортаў) — 1 260 рублёў

Свініна (мясакосны паўфабрыкат, 1 кг) — 28 980 рублёў

Каментары56

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў3

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу9

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца8

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю21

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай6

У Брэсце абураюцца, што цэнтр горада ў гадзіны пік быў паралізаваны хрэсным ходам9

Пад Масквой знайшлі мёртвым гендырэктара кампаніі са структуры «Расатама»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў3

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць