Культура22

Захар Шыбека прачытае лекцыю пра беларускія мястэчкі ў Галерэі «Ў»

Лекцыя мелася прайсці 23 снежня ў галерэі Шчамялёва, але сарвалася.

У пятніцу, 13 студзеня, арганізатары цыкла публічных лекцый «Urbi et Orbi» запрашаюць на абвешчаную раней лекцыю знаўцы гарадской цывілізацыі, вядомага гісторыка, прафесара Захара Шыбекі «Скарбы беларускіх мястэчкаў: набыткі, страты, надзеі на адраджэнне».

Характэрная для людзей ідэалізацыя мінулага, настальгія па мінуламу можа стаць падмуркам сучаснага турыстычнага бізнесу. Пры гэтым турызм не толькі прэзентуе культуру мінулага, нацыянальную традыцыю, ён выступае важнай крыніцай інвестыцый найперш у эканоміку гарадоў, спрыяе іх мадэрнізацыі. Асабліва гэта важна для выжывання малых гарадоў.

Як можна ацаніць ролю былых беларускіх мястэчак у развіцці турызму, паказаць іх гісторыка-культурны патэнцыял і вызначыць некаторыя меры, якія б спрыялі росту запатрабаванасці гэтага патэнцыялу? Арганізатары лекцыі прапануюць усім жадаючым паразважаць на гэтыя тэмы разам з прафесарам Захарам Шыбекам.

Паводле абяцанняў самаго лектара, слухачоў чакае расповед пра чатыры «раі»:

«Рай» першапачатковы: гістарычны нарыс мястэчак і ацэнка іх гісторыка-культурнай спадчыны.

«Рай» страчаны: агляд разбураных помнікаў архітэктуры, ацэнка людскіх страт, згубленых кніжных збораў, музейных і іншых культурных каштоўнасцяў.

«Рай» захаваны і ўзноўлены: акцэптацыя ўвагі на помніках архітэктуры, гісторыі і культуры, якія захаваліся, а таксама адлюстраванне дзяржаўнай палітыкі памяці (рэстаўрацыя, музеізацыя, мемарыялізацыя, рэстытуцыя).

Ключы ад «раю» — ключы, якія прадастаўляе пазнавальны навуковы турызм: ацэнка ўзроўню развіцця гэтага турызму ў Беларусі, інфармацыя аб крыніцах ведаў пра былыя мястэчкі (архівы, сайты, кнігі), практычныя парады па выпрацоўцы турыстычных маршрутаў і метадаў арганізацыі турызму.

Пачатак сустрэчы з Захарам Шыбекам — а 19-й гадзіне.
Галерэя «Ў» знаходзіцца па адрасе: пр-т Незалежнасці, 37а. Таксама будзе даступна online-трансляцыя лекцыі.

Першапачаткова лекцыя Захара Шыбекі пра беларускія мястэчкі была запланавана на 23 снежня мінулага года ў мінскай галерэі Шчамялёва, але арганізатары былі вымушаны перанесці мерапрыемства з-за тэрміновага рамонту ў будынку галерэі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку90

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі12

У Nvidia праблема: занадта шмат грошай3

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку90

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць