Эканоміка

МВФ: ЗВР Беларусі застаюцца на нізкім узроўні

Золатавалютныя рэзервы Беларусі застаюцца на нізкім узроўні, але краіна здольная пагашаць свой доўг перад знешнімі крэдыторамі.
Пра гэта заявіў 5 сакавіка на брыфінгу ў Мінску кіраўнік місіі Міжнароднага валютнага фонду Крыс Джарвіс.

«Я думаю, што Беларусь здольная пагашаць усе свае абавязацельствы па знешнім доўгу як перад МВФ, гэтак і перад іншымі крэдыторамі. Гэты доўг застанецца на эканамічна прымальным узроўні пры правядзенні належнай палітыкі», — зазначыў Джарвіс.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што золатавалютныя рэзервы Беларусі застаюцца на нізкім узроўні. «Нават пры ўмове працягу правядзення належнай палітыкі, магчыма, было б карысна атрымаць дадатковае фінансаванне з мэтай нарошчвання рэзерваў і забеспячэння большай надзейнасці знешняй пазіцыі краіны», — сказаў кіраўнік місіі.

«І гэта паслужыла б базай для разгляду МВФ магчымасці выдзялення фінансавай падтрымкі ў межах новай праграмы», — дадаў Джарвіс.

Ён таксама зазначыў, што

МВФ не рэфінансуе краінам-пазычальнікам наяўны доўг: «Мы разглядаем увесь плацежны баланс краіны і вызначаем узровень неабходнай падтрымкі».

Аб’ём золатавалютных рэзерваў Беларусі ў вызначэнні МВФ на 1 лютага 2012 года склаў 7 млрд. 968,2 млн. долараў, павялічыўшыся з пачатку года на 52,3 млн. долараў. Нягледзячы на агульны рост золатавалютных рэзерваў краіны, актывы ў замежнай валюце ў іх складзе знізіліся за студзень амаль на 715 млн. долараў ЗША, або на 16%.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскіх жылых дамах расставяць яшчэ 20 тысяч відэакамер4

Саакашвілі папрасіў Зяленскага ўключыць яго ў спісы ваеннапалонных2

Уладзіслаў Кандратовіч: «Лукашэнка з літоўскімі фурамі абышоўся як рэкецір»20

У Карэліі разбіўся расійскі самалёт-знішчальнік5

У Таліне адмянілі канцэрт гурта Limp Bizkit з-за прарасійскіх поглядаў саліста7

Грамадскага актывіста з Калінкавічаў абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

З Нацыянальнага музея ў Дамаску скралі статуі часоў Рымскай імперыі

Паўлу Дураву дазволілі выязджаць за межы Францыі

Рэдактару «Вікіпедыі» далі два гады калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі38

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць