Напярэдадні Дня Волі знаныя грамадскія дзеячы распаўсюдзілі заяву пра тое, што Радзе БНР як беларускаму ўраду ў выгнанні не можа быць альтэрнатывы.
Заяву падпісалі Уладзімер Арлоў, Рыгор Барадулін, Лявон Баршчэўскі, Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Аляксандар Вайтовіч, Ніл Гілевіч, Радзім Гарэцкі, Анатоль Грыцкевіч, Генадзь Грушавы, Віктар Дашук, Сяргей Законнікаў, Вольга Іпатава, Віктар Казько, Уладзімер Колас, Аляксей Кароль, Аляксандар Краўцэвіч, Мікола Купава, Валеры Мазынскі, Аляксей Марачкін, Уладзімер Мацкевіч, Аляксандр Мілінкевіч, Уладзімер Някляеў, Настасся Палажанка, Уладзімер Падгол, Таццяна Процька, Пятро Садоўскі, Генадзь Сагановіч, Павал Севярынец, Александр Смалянчук, Анатоль Сідарэвіч, Аляксей Янукевіч, Язэп Янушкевіч.
У сваёй заяве падпісанты пішуць:
«У сродках масавай інфармацыі з'явіліся каментары замежных палітыкаў з прапановай стварыць беларускі ўрад у выгнанні, які прадстаўляў бы і адстойваў нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь за мяжой
Прызнаючы права любога грамадзяніна любой дзяржавы мець сваё меркаванне адносна ўсяго, што адбываецца ў Беларусі, мы таксама маем сваё меркаванне адносна падобных заклікаў. Замежная ініцыятыва ў гэткім важным і цалкам беларускім пытанні ставіць пад сумнеў здольнасць беларусаў самім вызначыцца ва ўласным лёсе. Сітуацыя ў Беларусі напружаная, канфліктная, але яна павінна быць вырашаная ўнутры краіны.
Што да замежнага прадстаўніўцтва нацыянальных інтарэсаў БеларусіУ легітымнасці гэтага прадстаўніцтва, калі не ў фармальнай, дык у гістарычнай і маральнай, не можа быць сумневу. Гэта ўрад абвешчанай яшчэ ў 1918 годзе Беларускай Народнай Рэспублікі, прадстаўнікі якой ва ўсе часы самаахвярна змагаліся менавіта за нацыянальныя інтарэсы Беларусі. Найперш -- за свабоду, незалежнасць, дэмакрытыю. Многім зь іх гэта абышлося найбольшым коштам. Жыццём.па-за афіцыйнымі структурамі, дык такое прадстаўніцтва ёсць: Рада Беларускай Народнай Рэспублікі.
Сённяшнія сябры Рады БНР, не ўцягнутыя ў паўсядзённыя, у тым ліку ва ўнутрыапазіцыйныя высвятленні адносінаў, адстойваюць менавіта агульнабеларускія інтарэсы і зьяўляюцца, як і іх папярэднікі, годнымі прадстаўнікамі беларускіх демакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці за межамі краіны. Таму лічым мэтазгодным не стварэнне ў замежжы дадатковай «урадавай» структуры, ад пачатку сумнеўнай у яе легітымнасці, а спрыянне ў адстойванні нацыянальных інтарэсаў Беларусі Радзе БНР».
-
Гэтых прафесій не заменіць штучны інтэлект. Беларусы могуць лёгка атрымаць такую адукацыю ў Еўропе
-
«Тэму генацыду беларускага народа прыдумалі расіяне і падсунулі гэта ў якасці сцэнарыя для мабілізацыі беларусаў»
-
Ці можна будаваць Беларусь па-за межамі Беларусі? Дыскутавалі Ягораў, Гарбацкі, Югася Каляда
Каментары