Музыка33

Ці мае Litesound шанцы трапіць у фінал «Еўрабачання»?

Спадзеў на «еўрафармат» і скандальны імідж.

Настолькі вялікага ажыятажа, як сёлета, вакол прэтэндэнтаў на паездку на «Еўрабачанне» ў Беларусі ніколі не было. У выніку, пасля паразы віцебскіх ідэолагаў, пошуку вінаватых і пакарання паловы арганізатараў «Еўрафэста», у Баку адправілі гурт Litesound, які імкнуўся на «Еўрабачанне» ўжо некалькі гадоў.

Браты Каракіны і напраўду глядзеліся лепш за астатніх на «Еўрафэсце» — яны былі адзіныя з шасці заяўленых выступоўцаў, хто грае блізкую еўрапейскаму поп-эфіру музыку: меладычную, сучасную і стрымана-гітарную. Яшчэ б акцэнт прыбраць.

У Баку з гуртам нешта ўвесь час адбываецца — браты пабіліся на вечарыне «Буранаўскіх бабуляў» (Party for Everybody як-ніяк) і засталіся без музыкі падчас генеральнай рэпетыцыі
— фанаграма адключылася, аднак музыкантаў гэта не збянтэжыла.

Складаецца ўражанне, што браты Каракіны імкнуцца стварыць сабе імідж накшталт братоў Гэлахераў з гурта Oasis — для тых трапіць у непрыемнасці, гэта ўвогуле была любімая забава, у якой яны ніколі сабе не адмаўлялі.

Некалькі гадоў таму адзін з удзельнікаў гурту Марыё Гулінскі паведаміў прэсе, што ад беларускай мовы яго цягне на ваніты.
У цеперашнім складзе Litesound яго няма. Па словах Юрыя Каракіна,
гэта быў проста сесійны музыкант, а з беларускай мовай у гурту «адносіны болей чым нармальныя». Рыхтуецца нават беларускамоўная версія песні We’re the Heroes,
з якой гурт і прыехаў у Баку. Прызначаны беларускамоўны варыянт для радыё, на «Еўрабачанні» прагучыць усё ж англійскі.

Мяркуючы па выніках першага паўфінала, шанцы трапіць у фінал у беларусаў сёлета ёсць (у мінулым годзе пралёт Віннікавай быў болей чым прадказальным), а там ужо як карта ляжа — сёння паглядзім, з кім апроч «Буранаўскіх бабуляў» давядзецца сутыкнуцца ў фінале.

Анлайн з другога паўфінала Еўрабачання пачнецца на «Нашай Ніве» а 22-й.

Каментары3

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку124

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі9

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку124

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць