Эканоміка

«Еўраопт» набыў долю Міжнароднага рэзервовага банка

Беларуская кампанія «Еўраторг» набыла долю Міжнароднага рэзервовага банка. Пра гэта паведаміў журналістам у Мінску 5 чэрвеня генеральны дырэктар ТАА «Еўраторг» (сетка магазінаў «Еўраопт») Андрэй Зубкоў.

Зубкоў не ўдакладніў, якую менавіта долю набыла кампанія, і заявіў, што «вялікую». Разам з тым, паводле інфармацыі Беларускай валютна-фондавай біржы аб набыцці буйных пакетаў акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, апублікаванай 1 чэрвеня, доля новага ўладальніка простых акцый пасля заключэння здзелкі ад іх агульнай колькасці ў статутным фондзе эмітэнта склала 92,55%.

Было прададзена больш за 13,5 млн. штук акцый на агульную суму 4 млн. 700 тысяч 451 еўра. Кошт набыцця акцый банка склаў 0,3462 еўра за акцыю пры намінале 1 тысяча 550 рублёў.

Гендырэктар ТАА «Еўраторг» падкрэсліў, што купля пакета акцый банка дазволіць аптымізаваць фінансавыя затраты кампаніі. «Мы развіваем сетку бытавой тэхнікі „Тэхнаплюс“, а такія пакупкі на 80% завязаныя на крэдыты. Мы хацелі б аказваць падтрымку пакупнікам у гэтай частцы», — сказаў Зубкоў. Ён дадаў, што ў кампаніі добрая кліенцкая база, і «мы хацелі б развіваць крэдытныя прадукты».

Зубкоў таксама адзначыў, што пасля ўваходжання ў капітал банка Міжнародны рэзервовы банк стане «ўніверсальным банкам».

Па стане на 1 студзеня 2012 года Міжнародны рэзервовы банк займаў 31-е месца па актывах і 30-е па ўласным капітале ў рэйтынгу беларускіх банкаў. Статутны фонд банка складае 22,7 млрд. рублёў. Чысты прыбытак за 2011 год склаў 12,7 млрд. рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Афіцыйны Мінск пачуў нас13

«Я была стомленая, ненафарбаваная». Беларуску не хацелі прапускаць на мяжы праз фота ў пашпарце20

Нуль парушэнняў: мігранты не спрабавалі нелегальна перайсці межы Літвы, Латвіі і Польшчы7

Вячорка: Калі ты ноч пад абстрэламі перажывеш, тады разумееш, чаму трэба дапамагаць украінцам9

Мадура прапанаваў пайсці ў адстаўку цягам двух-трох гадоў. Белы дом патрабуе сысці неадкладна11

Карціну Густава Клімта прадалі за $236 мільёнаў. Гэта рэкорд3

«Hermes такога не чакаў». Беларускі знаходзяць у «Галантэі» аналагі сумак люксавых брэндаў за смешныя грошы37

Следства прызнала невінаватасць кіроўцы тралейбуса, які на пераходзе збіў пешахода ў Магілёве1

Дзевяць чалавек загінулі ў выніку расійскага ўдару па Цярнопалі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць