Культура11

Дырэктар «Арт-Сядзібы»: Хачу, каб пазванілі з Мінгарвыканкама

Павел Белавус: Моладзь не ідзе ў Дамы культуры, а ідзе да нас.

«Арт-Сядзіба» — невялікае памяшканне на другім паверсе былога завода «Гарызонт» (вул. Куйбышава, 22) — з'явілася на карце культурных пляцовак Мінска паўгода таму. За гэты час тут прайшла вялікая колькасць, канцэртаў, выставаў, дыскусій.

І вось уласнікі вырашылі разарваць дамову аб арэндзе, хоць яна дзейнічала да лістапада.

Арандадаўцы патлумачылі сваё рашэнне тым, што нібыта гаспадары «Арт-Сядзібы» парушаюць правілы пажарнай бяспекі і прапускны рэжым, а наведнікі ўстановы шмат кураць.

Дырэктар Сядзібы Павел Белавус нечага такога чакаў.

Павел Белавус: Да мяне даходзілі чуткі, менеджары «Гарызонту» казалі, што намі зацікавіліся кампетэнтныя органы і хутчэй за ўсё з намі дамову скасуюць. Хоць я шмат разоў размаўляў з кіраўніцтвам арандадаўцы, заупэўніваў, што мы палітыкай не займаемся.

У нас з’явілася некалькі прапановаў наконт новага памяшкання. У ліпені будзем рабіць запланаваныя імпрэзы. І

мы звяртаемся да нашых сяброў і наведвальнікаў, каб пісалі лісты ў нашу падтрымку.

Наталка Бабіна: Спадар Белавус, як узнікла ідэя «Арт-Сядзібы» і, галоўнае, як яе ўдалося рэалізаваць?

ПБ: Мы з сябрамі бачылі, што ў Мінску не хапае пляцовак, дзе людзі маглі б збірацца разам дзеля нейкіх цікавых мерапрыемстваў. Сталі падшукваць памяшканне. Завод «Гарызонт» перавёў частку сваёй вытворчасці ў іншае месца і стаў здаваць вольныя плошчы. Тут зрабілі розныя офісы, гандлёвы цэнтр «Гарызонта», хутка будзе танцавальная студыя. Была і «Арт-Сядзіба».

За гэты час адбылося больш за 100 мерапрыемстваў. Тут перабывалі самыя выдатныя людзі. Тут равёў прэзентацыю фільма «Вышэй за неба» Курэйчык, тут паказваў свае карціны Марачкін, тут збіраліся грошы для дзіцячых дамоў пад песні Змітра Вайцюшкевіча і Паліны Рэспублікі,
праводзіліся літаратурныя сустрэчы, выставы стрыт-арт-мастакоў. Бывае, што я ўпершыню чую нейкае прозвішча, а на яго прыходзіць па 70—80 чалавек.

НБ: Хто гэтыя людзі?

ПБ: Тут бывае самая розная публіка. Агульная аўдыторыя, зацікаўленая нашай дзейнасцю, цяпер каля 10 000 чалавек, пераважна моладзі. Зразумела, што на рэп-вечарыну прыходзяць адны, на арт-кіно — іншыя, на сустрэчы фанатаў серыяла «Шэрлак» — свая аўдыторыя, а на моўнай сустрэчы — свая.

Зараз папулярныя «кватэрныя гастролі». Гэта калі музыка ці паэт можа за месяц аб’ехаць 20 гарадоў па Расіі, Украіне, Беларусі і выступае ў прыватных кватэрах. Часта бывае, што ў кватэры людзі не змяшчаюцца — тады яны збіраліся ў нас.

Моладзь не ідзе ў Дамы культуры. Але яна прыходзяць да нас. Гэта дзякуючы таму, што мы спрабавалі максімальна спрасціць працэдуру правядзення імпрэз. Я неяк размаўляў з дырэктаркай Музея сучаснага мастацтва, пытаўся, як правесці ў іх імпрэзу. Дык

у іх працэс можа заняць месяц: трэба напісаць заяўку, яе будуць разглядаць і зацвярджаць…

А мы працавалі значна прасцей: далі абвестку ў Фэйсбуку, і вось людзі сабраліся. Сеня пазванілі — заўтра будуць выступаць.

НБ: Гэта называецца эфектыўны менеджмент. Як асабіста Вы прыйшлі да працы менеджара культуры? Чаму вырашылі займацца гэтым?

ПБ: Я лідскі хлопец. Пасля школы вучыўся ва ўніверсітэце ў Берасці, па адукацыі — географ, спецыялізацыя — турыстычны менеджмент. У Берасці актыўна пачаў удзельнічаць у грамадскай дзейнасці, у «Дзедзічы». Я быў і арганізатарам многіх свят ва ўніверсітэце. Адзін дзень дэкан выклікае: «Паша, што ты робіш? Як бацька кажу, не лезь у палітыку!», а ў іншы дзень — запрашае на каньяк і дзякуе, што добра арганізавалі імпрэзу на факультэце. Па размеркаванні адправілі ў вёску, хоць я знайшоў быў сабе працу ў Берасці. Але

па размеркаванні ў вёсцы прабыў 1 дзень. У Ляхавіцкім райвыканкаме мне сказалі: «Дзе мы цябе падзенем? У нас за год зачыніліся 2 школы». Таму я атрымаў адмацаванне.
Патрапіў у Мінск, працаваў у турфірме. Адсюль мяне забралі ў войска. Гэта быў досыць цяжкі і не вельмі прыемны час, але цікавы досвед: размовы і дыскусіі з зампалітам, жыццё ў асяродку з праблемамі і думкамі прадстаўнікоў сярэднестатыстычнага грамадства, звычайных хлапцоў-рабацяг. Пасля войска
вяртацца ў турбізнэс не хацелася: занадта многа там хлусні, недагаворак…
І я вырашыў рабіць нешта сваё, тое, што было б мне цікава, цікава колу людзей, з якімі мы і стварылі «Арт-Сядзібу».

НБ: Якія планы ў вас?

ПБ: Акрамя бягучых праблем, маем амбітны план: стварыць анлайн-партал. Хачу, каб аднойчы патэлефанавалі з Мінскага гарвыканкама і сказалі: «Дзень добры, Павел, прачыталі вашае інтэрв’ю ў «Нашай Ніве», нам вельмі падабаецца ваша дзейнасць, мы знайшлі для вас у фондзе горада цікавы будынак, які будзе падыходзіць для «Арт-Сядзібы».

Можа, калісьці адэкватныя, з еўрапейскім мысленнем людзі будуць сядзець на пасадах, а пакуль — гэта толькі фантазія. Большасць крэатыўных мерапрыемстваў, якія рэалізуюцца ў Мінску, у краіне, праходзіць без дапамогі дзяржавы.

НБ: Дык вы наперадзе дзяржавы?

ПБ: Мы б хацелі супрацоўнічаць, але не ведаю, як гэта можа адбывацца.

Не прытрымліваемся нейкай ідэалогіі, не дзелім творцаў на сваіх і чужых, не шукаем ворагаў і не складаем чорных спісаў.
Галоўнае, каб было цікава.

* * *

Як можна дапамагчы «Арт-Сядзібе»

1. Калі ласка, напішыце ліст на адрас арандадаўцы:

220029, г. Мінск, вул. Чырвоная, 7, к. 4, дырэктару ЗАТ «Гарызонт — Белінвест — Дэвелапер» Г.П. Азараву.

Тэкст наступны:

Я, імя і прозвішча, звяртаюся да Вас з просьбаю не скасоўваць дамову з ІАУ «Амарока» (Арт-Сядзіба), бо «Арт-Сядзіба» — гэта ... (ваш тэкст, чаму «Арт-Сядзібу» не трэба зачыняць).

2. Калі вы ведаеце ў цэнтры Мінска альбо непадалёк ад цэнтра месца альбо памяшканне, якое патэнцыйна ў будучым мы маглі б арандаваць для ўзнаўлення дзейнасці «Арт-Сядзібы» альбо самі з’яўляецеся ўладальнікамі памяшкання ці ведаеце такіх, то, калі ласка, пішыце на e-mail: [email protected].

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены4

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

Прарасійскі блок разгромна прайграе выбары ў Малдове20

У афіцыйны Пантэон герояў запісалі тэрарыста, але там не будзе франтавіка Васіля Быкава. Затое будзе праваслаўны, які Хрысту ногі рэзаў27

Рэдкі метэор ярка згарэў над беларускім Палессем1

Названыя 13 расійскіх камандзіраў, датычных да злачынстваў у Бучы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены4

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць