Грамадства66

Спікер палаты: У парламент павінны прыйсці людзі, якія даказалі адданасць Радзіме

У парламент новага склікання павінны прыйсці людзі, якія даказалі адданасць Радзіме, заявіў старшыня палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка, закрываючы сёння 10-ю сесію ніжняй палаты.

«У краіне стартавала выбарчая кампанія. Некаторыя з вас возьмуць у ёй актыўны ўдзел. Але і той, хто не пойдзе на выбары, павінен памятаць, што дэпутатаў былых не бывае», — падкрэсліў Андрэйчанка. На дэпутатах, паводле яго слоў, «ляжыць высокая місія — давер выбаршчыкаў».

«Парламентарыі заўсёды былі адной з сіл, якія кансалідуюць грамадства ў адказныя для краіны перыяды, — заявіў старшыня ніжняй палаты. — Сёння мы павінны зрабіць усё для таго, каб у парламент прыйшлі людзі, неабыякавыя да лёсу Радзімы, гатовыя не складаючы рук мацаваць суверэнітэт краіны і служыць на карысць беларускага народа».

Падводзячы вынікі працы цяперашняй сесіі палаты прадстаўнікоў, Андрэйчанка зазначыў, што дэпутаты «аператыўна вырашалі пытанні, якія былі прадыктаваныя актуальнымі праблемамі развіцця грамадства».

Нагадаем, 23 верасня ў Беларусі пройдуць парламенцкія выбары. Аднак дэпутаты палаты прадстаўнікоў дзейнага склікання яшчэ паспеюць правесці заключную кароткатэрміновую сесію, якая павінна адкрыцца 2 кастрычніка.

Напрыклад, сённяшні склад палаты прадстаўнікоў быў абраны на выбарах 28 верасня 2008 года, а першае пасяджэнне прайшло 27 кастрычніка. У прамежку паміж гэтымі датамі былі прынятыя некаторыя законапраекты, у тым ліку бюджэт на 2009 год.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй першая пасля выбараў сесія палат парламента склікаецца Цэнтральнай камісіяй па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў і пачынае працаваць не пазней як праз 30 дзён пасля выбараў.

Каментары6

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку124

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі9

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку124

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць