Свет11

Штодзённае пекла Самалі

Такіх цяжкіх сутычак краіна ня бачыла ўжо 15 гадоў.

Ахопленыя агнём гэлікоптэры, што падаюць на зямлю, трупы жаўнераў, якіх цягнуць праз варожы, ашалелы натоўп па вуліцах Магадыша, сталі сымбалямі паразы амэрыканскай ваеннай выправы ў Самалі з пачатку 1990‑х.

Такія самыя сцэны можна ўбачыць і сёньня. Толькі што замест амэрыканцаў на вуліцах Магадыша гінуць жаўнеры з Эфіопіі, якую амэрыканцы падбухторылі да нападу на Самалі.

У пятніцу зранку над прыморскім Магадыша зьявіліся два эфіопскія гэлікоптэры. Яны прыляцелі, каб падтрымаць пяхоту і танкі ў вулічных бойках на поўдні гораду з самалійскімі партызанамі мясцовага кляну Хебр Гэдзір з народнасьці хавіе.

Эфіопія б’ецца ў Магадыша з хавіё ад сьнежня. Эфіопскія войскі ўвайшлі ў Самалі, каб скінуць кіраўніцтва мусульманскіх радыкалаў, большасьць зь якіх паходзяць менавіта з хавіе. Больш шматлікія і лепш узброеныя эфіопы пасьля гвалтоўных, хоць і кароткіх змаганьняў захапілі Магадыша і ўсталявалі там прыязны для сябе рэжым, на чале якога стаіць прэзыдэнт, які паходзіць з народнасьці дарода.

Хавіё не зьмірыліся з стратай улады. Ужо ў студзені ў Магадыша дайшло да першых хваляваньняў і перастрэлак з эфіопамі. З кожным тыднем барацьба ўзмацнялася і ў сакавіку пераўтварылася ў адкрытую вулічную вайну. Колькі дзён таму, не даючы сабе рады з партызанамі, эфіопы нават штурхалі ў бойкі на вузкіх вуліцах Магадыша танкі і гэлікоптэры, якіх горад ня бачыў з часоў выезду амэрыканцаў у сярэдзіне 1990‑х.

Але партызаны не спалохаліся гэлікоптэраў, якія перасьледвалі іх з паветра ў завулках і абстрэльвалі з ракетаў. 23 сакавіка яны зьбілі беларускі самалёт разам з 11 лётчыкамі экіпажу.

У пятніцу быў атакаваны эфіопскі гэлікоптэр. — Трапілі ў яго над горадам, i зь яго пачаў ісьці чорны дым — расказвае журналістам адзін з хлапцоў, якія з даху дому прыглядаліся пятнічным бойкам. — Пасьля ён павярнуў у бок аэрапорта, аднак не даляцеў. Перш чым упасьці на зямлю, ён выглядаў як шар з дыму і вагню.

Вайна ў Магадыша распалілася не на жарт, калі эфіопцы, ня здольныя перацягнуць на свой бок хавіё, вырашылі іх разьбіць. Войскі, накіраваныя дзеля ўціхамірваньня рэгіёнаў, на кожным кроку сустракаюць узброенае супраціўленьне. Учора найбольш цяжкія бойкі вяліся ў раёне мясцовага стадыёну. Невядома, колькі чалавек загінула, аднак гаворка ідзе пра сотні. Жыхары Магадыша, якія тысячамі ўцякаюць з гораду, распавядаюць пра трупы, што ляжаць на вуліцах і панадворках. Ад лютага з Магадыша ўцякло амаль што 70 тыс. чалавек. Ратуючыся ад вайны, яны трапляюць пад атаку рабаўнікоў і марадзёраў, іх грабяць, гвалцяць, крадуць для выкупаў.

У бойках таксама гінуць эфіопскія жаўнеры, якія былі накіраваныя ў Самалі, паддаўшыся ўгаворам ураду ЗША, які такім чынам хацеў пазбыцца кіруючых у Магадыша мусульманскіх радыкалаў, мясцовых талібаў. Заваёўваючы год таму Самалі, талібы спынілі беззаконнасьць, анархію і войны ўсіх з усімі, што панавалі там з 1991 г. Яны ўвялі суровыя законы і парадкі шарыяту. Упершыню за некалькі год у краіне запанаваў пакой, дарогі сталі бяспечнымі, a талібы разагналі клянавую міліцыю і адабралі ў людзей вінтоўкі. Амэрыканцы, аднак, недаверліва падыходзілі да іх рэлігійнай артадоксіі і падазравалі ў закулісных перамовах з тэрарыстычным інтэрнацыяналам аль Каіды. Памятаючы пра свой ўласны, балючы досьвед з Самалі, гэтым разам да самалійскай вайны амэрыканцы падгаварылі свайго афрыканскага саюзьніка — Эфіопію.

Эфіопскае войска, адно з найбольш моцных у Афрыцы, вокамгненна разьбіла талібаў. Праблемы пачаліся, калі вокамгненная вайна непазьбежна пераўтварылася ў працяглую акупацыю. Ні эфіопы, ні амэрыканскія самалёты і дэсантнікі, якія падтрымлівалі іх, ня здолелі ні злавіць ці забіць кога‑небудзь з важных камэндантаў талібаў ці тэрарыстаў, якіх яны нібыта хаваюць. Эфіопцы лічылі, што змогуць хутка вывесьці войскі з Самалі і што іх там заменяць мірныя сілы Афрыканскага Саюзу. Той па просьбам і пагрозам ЗША абяцаў паслаць у Магадыша 8 тыс. жаўнераў. Да гэтага часу жаўнераў, і тое ўсяго 1,2 тыс., прыслала толькі Ўганда. Пазасталыя краіны марудзяць, а з кожным днём змаганьня ў Магадыша іх жаданьне ўмешвацца ўсё зьмяншаецца. Ня маючы іншага выйсьця, эфіопцы ўсё больш загразаюць у самалійскай вайне. Акрываўленыя ў штодзённых засадах і замахах, яны вырашылі рушыць і канчаткова разьбіць партызанаў хавіё i талібаў. Непазьбежныя ахвяры сярод цывільных робяць, аднак, Эфіопію ў вачах самалійцаў сьмяротным ворагам, а таксама кампрамітуюць у іх вачах самалійскі ўрад, які падтрымлівае Эфіопія.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы5

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы беларуса затрымалі па падазрэнні ў выкраданні чалавека1

Жыхар Ваўкавыска падклаў пад штаны пластыкавы кантэйнер і стрэліў сабе ў нагу з вінтоўкі. Ён праводзіў цікавы эксперымент6

«Забілі маю сястру, а праз некалькі месяцаў здарылася трагедыя са школьніцай». Беларускі — пра маньяка, якога лавілі 25 гадоў3

У Баранавічах раскрылі забойства 26‑гадовай даўніны. Тады забілі 16‑гадовую дзяўчыну5

Кампанія Ганны Сялук Лукашэнкі прадала караоке-шоу каналу СТБ за мільён еўра19

Дзяўчына хацела вылечыць акнэ, але трапіла ў рэанімацыю з 90% апёку ўсяго цела. Яна цудам выжыла5

Упершыню ў гісторыі Англіканскую царкву ўзначаліла жанчына7

Расійская брыгада «Эспаньёла», якая складалася з ультраправых футбольных фанатаў для вайны з Украінай, абвясціла пра расфарміраванне7

На выступе ў Сочы Пуцін пажартаваў пра дроны ў Еўропе: «Я больш не буду» 6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы5

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць