Грамадства11

Маці Севярынца звальняюць з працы

Тацьцяну Севярынец — маці палітвязьня Паўла Севярынца — звальняюць з працы ў сярэдняй школе № 40 Віцебска, дзе яна цягам шматлікіх гадоў выкладала расейскую мову і літаратуру.

Таццяну Севярынец — маці палітвязня Паўла Севярынца — звальняюць з працы ў сярэдняй школе №40 г.Віцебска, дзе яна цягам шматлікіх гадоў выкладала рускую мову і літаратуру.

Начальнік Першамайскага раённага аддзела адукацыі г.Віцебска Уладзімір Шлома заяўляе, што жанчына самавольна сышла ў адпачынак за свой рахунак, хоць напярэдадні сам дазволіў ёй не выходзіць на працу цягам некалькіх дзён.

Як распавяла прэс‑цэнтру Хартыі’97 Таццяна Севярынец, у канцы сакавіка яна збіралася з’ехаць на некалькі дзён у Варшаву для ўдзелу ў семінары «Дзеці ў сістэме адукацыі», арганізаваным Варшаўскім цэнтрам школьнай працы. Жанчына напісала заяву з просьбай адпусціць яе ў водпуск за свой рахунак па сямейных акалічнасцях на перыяд з 26 па 31 сакавіка. Дырэктар школы падпісаў заяву, аднак, паводле правіл, яе таксама павінен ухваліць старшыня раённага аддзела адукацыі Уладзімір Шлома. Службоўца ж цягам некалькіх дзён не прымаў рашэння. Калі ж Таццяна Севярынец патэлефанавала яму, ён сказаў, што падпіша заяву, і яна можа сыходзіць у адпачынак. Аднак, нягледзячы на запэўненні, 23 сакавіка высветлілася, што заява Севярынец так і не была падпісаная старшынёй аддзела адукацыі.

У пятніцу, апошні працоўны дзень тыдня, Таццяна Севярынец неаднаразова тэлефанавала Шлому, але ён не браў слухаўку. Калі ж яна прыйшла ў аддзел адукацыі, службоўца адмовіўся яе прыняць. Не маючы іншага выйсця, Таццяна Савярынец звярнулася ў гарадскі аддзел адукацыі, дзе ёй паведамілі, што яе заява павінна быць задаволеная, і яна можа спакойна сыходзіць у адпачынак.

25 сакавіка Таццяна Севярынец з’ехала ў Менск, а адтуль адразу ў Варшаву. Калі яна вярнулася, высветлілася, што ўсе яе ўрокі знятыя з раскладу, а яе саму разам з дырэктарам школы выклікаюць да старшыні раённага аддзела адукацыі. Падчас сустрэчы Шлома заявіў, што яму «тэлефанавалі з КДБ і сказалі, што Таццяна Севярынец» была насамрэч у Менску і Варшаве, і ніякіх сямейных акалічнасцяў у яе няма». Дарэчы, з нагоды сямейных акалічнасцяў, — Таццяна Севярынец не толькі ўдзельнічала ў педагагічным семінары, але таксама наведала ў Варшаве магілу свайго дзеда, праваслаўнага святара. Тым не менш, жанчыну прымусілі напісаць тлумачальную.

Сёння дырэктар школы паведаміў, што Уладзімір Шлома даў загад аддзелу кадраў Першамайскага раённага аддзела адукацыі Віцебска рыхтаваць дакументы на звальненне Таццяны Севярынец.

Хартыя'97

Фота Радыё Свабода

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Стаяць на сваім, кожны на колькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі4

«Стаяць на сваім, кожны на колькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве пасля прапагандысцкай кампаніі за будаўніцтва царквы ў ахоўнай зоне лесапарку выявілася, што будаваць яе нельга3

Стала вядома пра смерць 38-гадовага экс-палітвязня Алега Гнедчыка1

Святлана Алексіевіч павіншавала Ціханоўскую з вызваленнем мужа1

Так жылі багатыя мінчукі 90-х. Прадаюць кватэру ў доме для партыйнай эліты5

Пазняк пра вызваленне палітвязняў: Яны крычалі: «душыць санкцыямі». Тое, што мы бачым — падрыхтавалі іншыя107

«Казырамі не раскідваюцца. Бацька перайграў і знішчыў». Як прапаганда патлумачыла вызваленне Ціханоўскага19

Франак Вячорка пра Ціханоўскага і іншых вызваленых: Спісы мяняліся ў самы апошні момант19

З чым Келаг параўнаў Палац незалежнасці Лукашэнкі?9

«Пабачыў шмат крыві». Сябар 43-гадовага Змітра Каспяровіча расказаў, як знайшоў яго цела3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаяць на сваім, кожны на колькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі4

«Стаяць на сваім, кожны на колькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць