Улада33

Бек і Зінгерыс назвалі выбары «фарсам» і «чарговым этапам заняволення беларусаў»

Марылуіза Бек і Эмануэліс Зінгерыс, якіх не пусцілі ў Беларусь для назірання за парламенцкімі выбарамі, далі выбарчай кампаніі сваю ацэнку.

Дэпутат бундэстага Марылуіза Бек назвала беларускія выбары «фарсам». «Дэмакратычныя стандарты былі парушаныя яшчэ на перадвыбарным этапе», — гаворыцца ў яе заяве. Дэпутат, у прыватнасці, зазначае, што прадстаўнікі апазіцыі практычна не дапускаліся ў склад выбарчых камісій, у сувязі з чым незалежны кантроль падліку галасоў стаў немагчымым. Апрача таго, падкрэслівае Бек, на апазіцыйных кандыдатаў у дэпутаты рабіўся націск, затрымліваліся грамадскія актывісты.

Нямецкі дэпутат упэўненая, што пяцідзённае датэрміновае галасаванне «адкрыла ўсе магчымасці для маніпуляцый».
«Па вядомай традыцыі, усіх студэнтаў, якія жывуць у інтэрнатах, і рабочыя калектывы прымушалі да датэрміновага галасавання. Гэта рабілася для таго, каб прадухіліць яўку ніжэйшую за 50%, пры якой лічыцца, што выбары не адбыліся», — сказана ў заяве.

Разам з тым, зазначае дэпутат, актыўнасць беларускіх выбаршчыкаў была «нізкай як ніколі». «Жорсткі разгон апазіцыі і эканамічны крызіс моцна нашкодзілі рэжыму. Апрача таго, канстытуцыйны пераварот Лукашэнкі ў 1996 годзе пазбавіў парламент усякай улады. Да выбараў марыянетачнага парламента, які толькі і можа, што пагаджацца з Лукашэнкам, вельмі мала цікавасці. Таму рэжым вельмі нервова рэагуе на заклікі да байкоту выбараў і ўводзіць на яго самыя жорсткія санкцыі», — мяркуе Бек.

Яна падкрэслівае, што грамадзянская супольнасць Беларусі, якая пакутуе ад рэпрэсій, мае патрэбу ў падтрымцы з боку Еўрасаюза.

«Найбольш эфектыўным інструментам для гэтага стала б адмена віз, таму што праз абмен непасрэднага вопыту дэмакратычных супольнасцяў Еўропы мы можам эфектыўна садзейнічаць развіццю грамадства ў Беларусі», — гаворыцца ў заяве.

У сваю чаргу кіраўнік камітэта па замежных справах сейма Літвы Эмануэліс Зінгерыс назваў парламенцкія выбары ў Беларусі «чарговым этапам заняволення беларусаў».

«Легітымныя выбары пры вызваленні ўсіх палітзняволеных і далучэнні ўсёй беларускай грамадскасці да выбарчага працэсу адкрылі б магчымасці для многіх таленавітых беларусаў, чый патэнцыял зараз замкнёны, накіраваць сваю энергію на вырашэнне розных важных для Беларусі праблем і пад’ёму канкурэнтаздольнасці беларускай нацыі ў сучасным свеце», — сказаў ён у інтэрв’ю «Радыё Свабода».

Зінгерыс заклікаў беларускія ўлады выпусціць на волю палітзняволеных, каб «вызваліць сапраўдны патэнцыял беларускага народа, сапраўдныя таленты, якія маглі б рэалізаваць дэмакратычную свабодную будучыню Беларусі».

Як раней паведамлялася, Марылуіза Бек і Эмануэліс Зінгерыс планавалі ў складзе місіі кароткатэрміновых назіральнікаў ПА АБСЕ прыбыць у Беларусь для назірання за ходам выбараў. Аднак беларускія ўлады адмовілі ім у візе. Пры гэтым у МЗС сцвярджалі, што адмова ў візах не звязана з назіраннем за выбарамі. «Гэтыя два грамадзяніны з’яўляюцца іншаземцамі, уезд якіх на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь разглядаецца як непажаданы», — заявіў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Каментары3

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер5

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе пытаюцца, навошта гэтыя вяроўкі ў столі?» Мінчук купіў студыю і ператварыў яе ў чылаўт-зону1

Не выязджаў з Беларусі, а трапіў на роўмінг: як жыхар Брэстчыны страціў грошы на мабільнай сувязі

«Адчуў сябе калабком». 22-гадовы беларус збег з войска, пажыў на некалькіх кантынентах, але цяпер яму трэба грошы15

«Да нашай машыны ішла хутчэй за міліцыянтаў». Як у Мядзельскім раёне шукалі зніклую 74-гадовую жанчыну2

Навукоўцы высветлілі, якія прадукты ў рацыёне жанчын сярэдніх гадоў павышаюць шанцы на здаровае старэнне

Пяць гадоў таму ў Гродне затрымалі Сяргея Ціханоўскага6

«Мой тэрмін паўнамоцтваў падыходзіць да канца». Ілан Маск пакідае адміністрацыю Трампа4

У беларускіх радзільнях бяруць у закладнікі немаўлят, якіх нарадзілі мігранткі, каб спагнаць з бацькоў грошы? Разбіраемся13

Мядзведзеў расказаў, колькі расіян падпісалі вайсковыя кантракты, і моцна разышоўся з Пуціным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер5

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць