Здарэнні

Беларусу пагражае да 8 гадоў за хабар расійскай мытніцы

Паспрабаваў «загладзіць» пытанне з пашкоджанай пломбай.

Учора ў Чарапавец прыбыла фура з грузам з Беларусі. Тавар, які знаходзіцца грузавіку, перш чым трапіць на прылаўкі гандлёвых кропак вобласці, павінен быў прайсці мытны кантроль. Кіроўца-экспедытар падаў машыну для агляду на чарапавецкую мытню.

Як паведамілі ва УМВД па Валагодскай вобласці,

аглядаючы транспартны сродак, інспектар мытнага паста выявіла, што пломба, якой апячатваецца груз пры выездзе з саюзнай дзяржавы, пашкоджаная.

«Аб выяўленых недахопаў жанчына паведаміла вадзіцелю-экспедытару, — распавялі ў паліцыі. —

За дадзенае парушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, сума штрафу складае 20 тысяч рублёў. Даведаўшыся пра гэта, 47-гадовы кіроўца прапанаваў супрацоўніцы загладзіць праблему і абяцаў „узнагароджанне“ 3 тысячы рублёў у выпадку нескладання пратакола».

Пра такую прапанову жанчына паведаміла свайму кіраўніцтву, а тое ў сваю чаргу — супрацоўнікам аддзела эканамічнай бяспекі і процідзеяння карупцыі УМВД Расіі па г. Чарапаўцы. У той жа дзень кіроўцу-экспедытара затрымалі з доказамі злачынства пры перадачы грошай.

Усе атрыманыя ў часе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў матэрыялы былі перададзеныя ў СК Расіі па Валагодскай вобласці, дзе па гэтым факце была ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 3 артыкула 291 КК РФ, якая прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да васьмі гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Выпадковы сведка заспеў маньяка-ліфцёра каля ахвяры. І папрасіў яго пабыць побач з забітай дзяўчынай, пакуль не прыедзе міліцыя7

Раптоўна памёр адзін з начальнікаў брэсцкай міліцыі16

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі20

Пастаўкі ракет «Тамагаўк» ва Украіну малаймаверныя — Reuters5

«У цэлым водгукі станоўчыя». У Мінгарвыканкаме расказалі пра вынікі забароны смартфонаў у школах

Чым цяпер займаецца экс-удзельнік гурту ЛСП Пятро Клюеў?4

Украінскія дроны атакавалі важны хімзавод у Пермскім краі4

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры8

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць