Спорт

Віктар Ганчарэнка: «Баварыя» набрала добры ход. Але кожная серыя рана ці позна перарываецца»

Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка напярэдадні матчу супраць «Баварыі» у рамках Лігі чэмпіёнаў падзяліўся чаканнямі ад гульні.

«Як заўсёды перад матчамі ў ЛЧ у нас добры настрой і добры гульнявы тонус. Што тычыцца нейкіх завышаных чаканняў пасля перамогі ў Лілі [1:3], то асабліва не хочацца ўспамінаць аб гэтым матчы. Будзем рыхтавацца да „Баварыі“.

„Баварыя“ набрала добры ход [6 перамог у 6 турах бундэслігі — НН]. Але кожная серыя рана ці позна перарываецца. Бундэсліга і Ліга чэмпіёнаў — розныя турніры. У нас ёсць досвед супрацьстаянняў на міжнародным узроўні.

Не будзем забываць, што мы таксама знаходзімся ў добрай форме», — сказаў Ганчарэнка на прэс-канферэнцыі.

Матч БАТЭ — Баварыя пройдзе ў аўторак і пачнецца ў 21:45. Сёння пачаўся продаж адзіночных квіткоў на матч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча12

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША98

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць