Грамадства5757

Патрыярх Кірыл у Мінску: «Беларусь, Расію і Украіну чакае адзіная будучыня»

Патрыярх Маскоўскі атрымаў з рук Лукашэнкі ордэн Дружбы народаў.

«Мы верым, што Беларусь, Расія і Украіна звязаныя не толькі адзіным мінулым, але іх чакае адзіная будучыня», — заявіў патрыярх Маскоўскі Кірыл, выступаючы 14 кастрычніка на цырымоніі адкрыцця ў Мінску помніка патрыярху Аляксію II.

Помнік адкрыты на тэрыторыі храма Усіх святых, па вуліцы Каліноўскага. Кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы (РПЦ) прыбыў у Мінск з аднадзённым візітам па запрашэнні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта.

Як адзначыў патрыярх Кірыл, яго папярэднік Аляксій II стаў патрыярхам «ў нялёгкі час».

«Гэта быў час распаду адзінай дзяржавы. Цэнтрабежныя сілы былі настолькі вялікія, што маглі разбурыць не толькі адзінства народаў, але і адзінства царквы.
Аднак і нашы народы, і нашы царквы захавалі адзінства, і ў гэтым вялікая роля Алексія II», — падкрэсліў кіраўнік РПЦ.

Адкрыццё помніка ў Беларусі, паводле яго слоў, гэта знак удзячнасці беларускага народа Аляксію II за аднаўленне праваслаўнай царквы, узвядзенне храмаў і царкоўных школ, «што было немагчыма ў папярэднія дзесяцігоддзі».

Кіраўнік РПЦ перадаў храму Усіх святых абраз з патрыяршым дабраславеннем.

Падчас сустрэчы з Лукашэнкам, патрыярх Маскоўскі працягнуў інтэграцыйную думку адносна супольнага лёсу трох краін.

«У ХХ і ХХI стагоддзях мы як бы жывём у розных дзяржавах.
Народы пайшлі па шляху суверэннай арганізацыі свайго дзяржаўнага жыцця, і Царква з павагай ставіцца да гэтага нацыянальнага выбару. Але гэту павагу яна суправаджае намаганнямі, накіраванымі на захаванне духоўнай культурнай прасторы той самай гістарычнай святой Русі. І адно не супярэчыць іншаму «, — цытуе патрыярха Кірыла БелТА.

Лукашэнка запэўніў патрыярха, што «праваслаўе з’яўляецца фундаментальным каменем духоўнасці беларускага народа» і яго пазіцыі ў Беларусі «непарушныя».
Таксама патрыярх атрымаў з рук беларускага кіраўніка ордэн Дружбы народаў «за значны ўклад у саюзнае будаўніцтва, умацаванне сяброўскіх адносінаў, адзінства народаў Беларусі і Расіі».

Самалёт з кіраўніком Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ) прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск-2 на некалькі гадзін пазней запланаванага з-за дрэннага надвор’я. Як растлумачылі БелаПАН ў дзяжурнай службе аэрапорта, з-за шчыльнага туману ў аэрапорце не змаглі прызямліцца два самалёты — з Масквы і з Астаны. Цяпер аэрапорт працуе ў нармальным рэжыме.

Як планавалася, ён павінен быў узяць удзел у літургіі з нагоды 400-годдзя яўлення абраза Крупецкай Божай Маці. Менавіта гэтай падзеі і прысвячаўся візіт, паведамляе радыё «Свабода».

Аднак патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт, які прыбыў на літургію ў мінскую Свята-Пакроўскую царкву, сказаў, што патрыярха на свяце не будзе: «Абставіны ўносяць свае змены і

свяцейшы патрыярх прыедзе ў Мінск, але толькі трохі пазней за запланаваны час. Таму мы цяпер узнясём малітвы, памінаючы свяцейшага ўладыку і айца. А сам патрыярх далучыцца да нас пазней. Ён пад’едзе да Усясвяцкага храма, дзе ўзначаліць цырымонію адкрыцця помніка ў гонар свайго слаўнага папярэдніка патрыярха Аляксія Другога», —
сказаў мітрапаліт Філарэт.

Прэс-служба Беларускай праваслаўнай царквы таксама не паведамляе пра сустрэчу патрыярха з Аляксандрам Лукашэнкам, якая планавалася пасля завярашэння візіту.

Пра візіт патрыярха Маскоўскага Кірыла стала вядома выпадкова з абвесткі святара. У медыях яго назвалі сакрэтным.

Каментары57

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў13

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Усе навіны →
Усе навіны

У Белым доме пракаментавалі ўкраінскую спецаперацыю «Павуцінне»11

Зяленскі назваў расіян «ідыётамі» за прапанову прыпыніць агонь на 2-3 дні1

«Закопваць так людзей — гэта не па-людску». Чалавек абурыўся, што на брэсцкіх могілках магілы закопваюць экскаватарам12

Стармер паведаміў пра пераход Вялікабрытаніі ў стан «баявой гатоўнасці»4

На перамовах у Стамбуле Расія захавала ранейшыя патрабаванні2

Перастала выходзіць на сувязь полацкая журналістка і каталіцкая актывістка Ціна Палынская

У Расіі Вікіпедыю абвінавацілі ў «прапагандзе педафіліі»2

У Асіповіцкім раёне прызналі «дармаедамі» людзей з псіхічнымі захворваннямі2

Фэйсбук-старонку Лявона Вольскага прызналі «экстрэмісцкай»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў13

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць