Усяго патроху1616

Беларускае «Поле цудаў»: гандляры і іх тавар — фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна

Славуты блышыны рынак на ўскрайку Ждановічаў» — у аб’ектыве фатографа НН.

«Што цікавіць, малады чалавек?» — пытаецца ў мяне дзядзька сярэдніх гадоў які стаіць ля цэлафанавай плёнкі з раскладзенай на ёй вайсковай атрыбутыкай эпохі СССР. Разумею, што трэба пачынаць рабіць нейкія захады па здабычы інфармацыі, і кажу: «Таго, што трэба, у вас не бачу». Дзядзька парыруе: «А ты запытай…»

На іншым баку гандлёвага шэрагу зарослы мужык нападітку прапануе купіць кіно на відэакасетах — 10 штук за «дваццатку» аддае.
Такіх «накатаў» на купцоў тут здараецца мала, а на пытанні пра сёе-тое адказваюць неахвотна. Усё ад таго, што канкурэнцыі сярод стракатых «прылаўкаў» на зямлі проста няма — купец свой тавар шукае сам. Законы рынку, канечне, своеасаблівыя…

Гледачоў не любяць — усё ж гандлем людзі займаюцца, нават калі і няма канкурэцыі. Таму мяне адразу тут неўзлюбілі.
Гаварыць для друку не жадалі, і ў гэтым рэпартажы не будзе ніводнага рэальнага імя. Кожны гандляр «Поля цудаў» сам па сабе і сам за сябе. Законы рынку, законы эканомікі ці дзяржавы пачынаюцца для іх, калі яны выходзяць за плот гэтага кірмаша…

«Поле цудаў» пачынае працу ад 8-й раніцы. На першых аўтобусах з усіх канцоў Мінска пачнаюць з’язджаюцца тыя, каму ёсць што прапанаваць.
З прыгарадаў, канечне, едуць на першых электрычках. Цэны раніцай вышэйшыя, чым пры канцы дня, бо разнастайнасць тавараў вышэйшая. Недзе ад 15-й «Поле цудаў» пачынае згортвацца. Зрэшты,
выгандляваць нешта па меншай цане можна і ў дрэннае надвор’е — рынак пад адкрытым небам.

Кантынгент гандляроў такі ж стракаты, які і тавар што прадаецца тут — цыганы, алкашы, бамжы, таргашы, бабулькі-пенсіянеркі, аматары савецкага аўтапрама, калекцыянеры, хлопцы пасля ўнівера, настальгуючыя па Савецкім Саюзе…
Ёсць і прафесійныя гандляры, якія не жадаюць пераплочваць за арэнду на іншых месцах у Ждановічах і прадаюць тут, бо пакупнікоў на «Полі цудаў» не менш чым на цывільных гандлёвых шэрагах.

Але тут, хутчэй, прадаюць не тавар — тут прадаюць эпохі.
Умоўна я вылучыў некалькі: дарэвалюцыйныя артэфакты (у асноўным побытавыя рэчы), даваенныя часы (кнігі, гадзіннікі грошы…), прадметы, звязаныя з Другой сусветнай (навідавоку іх, канечне, мала, але дробныя чорныя капачы працуюць і тут), застой і перабудова ў СССР (самая вялікая катэгорыя — ад гузікаў да скрыняў перадач для «Масквічоў»), 90-я (беларускія грошы, кітайскія цацкі, атрыбутыка і г.д.). Падзел умоўны і суб’ектыўны.

Але нашае «Поле цудаў» — беднае. Тут не знойдзеш вытанчаных калекцыянераў, як у якім-небудзь Парыжы.
Дарэчы, менавіта там падобныя блышыныя рынкі аформіліся ў часы Напалеона. Беларускі блышыны рынак падобны на сход калекцыянераў, якіх жыццё вымусіла заняцца збіраннем патрыманых рэчаў. У ім мала захапляльнай эстэтыкі культурнага збіральніцтва.
Тут больш эстэтыкі нястачы, патрэбы ці, калі хочаце, абмежаванасці…

Пасля 15-й гадзіны дня «Поле цудаў» пачынае хаатычна разбрыдацца… Нехта пакуе свой тавар па машынах, нехта проста складае ў торбы. Ёсць і тыя, хто замыкае тавар у шафы на колах — гэта адаптаваныя пад патрэбы блышынага рынку савецкія хлебныя шафы, і зацягвае ў арандаваныя «ўскладчыну» кантэйнеры.
Бязлюдная пустка, абгароджаная плотам, нагадвае пра тое, што тут працаваў рынак толькі ўтаптанай гравейкай
перамешанай з недапалкамі і смеццем і каменьчыкамі, што раскладзеныя нейкімі крывымі шэрагамі прастакутнікаў. Заўтра імі будуць зноў прыціскаць цэлафан для «прылаўкаў» на зямлі…

Каментары16

Цяпер чытаюць

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапанаваў правесці трохбаковую сустрэчу з Пуціным і Трампам

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску10

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць