Лукашэнка зацвердзіў шпіталізацыю кіраўніка Масада за 2,5 гадзіны: новыя падрабязнасці пра Дагана
Так апісвае падзеі ізраільская газэта Maariv.
Стан здароўя былога кіраўніка Масаду Мэіра Дагана, які на мінулым тыдні перанёс апэрацыю па перасадцы печані ў Менску, значна палепшаў.
І хоць Даган усё яшчэ ляжыць у рэанімацыйным аддзяленьні, ён у прытомнасьці.
Даган папрасіў сваю жонку і сяброў прынесьці яму «добры кавалак ласося», аднак адміністрацыя забараняе сваякам пацыентаў прыносіць у шпіталь харчаваньне. Таму былому кіраўніку зьнешняй разьведкі Ізраілю давялося абыходзіцца шпітальнай ежай.
Даган размаўляе мала, і тым, хто наведвае яго ў шпіталі, ён паведамляе, што ў яго «ўсё ў парадку».Мяркуецца, што бліжэйшымі днямі ён будзе пераведзены ў звычайнае аддзяленьне.
Тым часам зьяўляюцца новыя падрабязнасьці, зьвязаныя з гісторыяй шпіталізацыі Дагана.Некалькі тыдняў таму міністар замежных справаў Ізраілю Авігдор Лібэрман зьвярнуўся да аднаго з афіцыйных ізраільскіх прадстаўнікоў у сталіцы Беларусі, расказаў яму аб сытуацыі, у якой апынуўся былы кіраўнік Масаду, і папрасіў зьвярнуцца да прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі з просьбай шпіталізаваць Дагана ва ўрадавы шпіталь — з мэтай правядзеньня апэрацыі па перасадцы печані.
У той самы дзень ізраільскі прадстаўнік зьвярнуўся да намесьніка прэм’
Яго сустракаў намесьнік начальніка сакрэтнай службы Беларусі. Даган прыляцеў у Менск разам з жонкай і дзецьмі, у суправаджэньні ізраільскіх целаахоўнікаў. Былы кіраўнік Масаду быў прыняты на ўзроўні кіраўніка дзяржавы і дастаўлены ў гатэль у суправаджэньні картэжу ўрадавых аўтамабіляў.Ужо праз два дні пасьля гэтага Даган быў дастаўлены ў Менск на прыватным самалёце.
На працягу пяці наступных дзён ён прайшоў усе неабходныя мэдыцынскія праверкі, якія пацьвердзілі гатоўнасьць да апэрацыі.Цяпер заставалася толькі знайсьці донара. Адміністрацыя мэдычнага цэнтру паведаміла, што працэс пошуку зойме
«Гэтым разам Даган выглядаўДаган вярнуўся ў сталіцу Беларусі. Сьледам за ім у Менск спэцыяльным рэйсам з Парыжу прыляцеў францускі хірург, доктар Даніэль Азулай.
Беларускія спэцслужбы падрыхтавалі для Дагана раскошны аўтамабіль БМВ, аднак той палічыў за лепшае выправіцца ў шпіталь разам з жонкай і целаахоўнікамі на звычайнай машыне, якую суправаджалі ўрадавыя аўтамабілі.У шпіталі доктар Азулай неадкладна прыступіў да правядзеньня апэрацыі, якая доўжылася дзевяць гадзін. Яму дапамагаў калектыў мясцовых лекараў, які атрымаў высокую ацэнку за свой прафэсіяналізм ад францускага хірурга.
За некалькі гадзін да апэрацыі, у ходзе правядзеньня апошніх праверак, Даган перадаў Лібэрману праз аднаго з ізраільскіх прадстаўнікоў у Менску такое паведамленьне: «Скажы дзякуй Івэту» (Івэт — памяншальная форма імя Лібэрмана).
Лібэрман працягвае атрымліваць інфармацыю пра стан Дагана ў менскім шпіталі.Пацыента наведаў таксама беларускі міністар аховы здароўя. Некалькі дзён таму прэзыдэнт Шымон Пэрэс патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку і падзякаваў яму за дапамогу. Лукашэнка расказаў Пэрэсу, што ён знаёмы з Даганам па мінулых сустрэчах і запрасіў ізраільскага прэзыдэнта наведаць Беларусь.
Каментары