Цыркавая гімнастка Тур зламала шыю праз два дні пасля вяселля - фоты
Аперацыя гімнасткі прайшла паспяхова: яна можа варушыць нагамі.
Бяда здарылася 23 кастрычніка, у аўторак. Вынікам няўдачнага прызямлення на галаву стала змяшчэнне шыйнага хрыбетніка, пасля чаго гімнастку шпіталізавалі ў рэанімацыю. Раней паведамлялася пра пералом хрыбетніка, але гэтая інфармацыя, на шчасце, не пацвердзілася. Таню прааперавалі ноччу з аўторка на сераду.26-гадовая цыркавая гімнастка з Беларусі Таццяна Тур атрымала сур’ёзную траўму на трэніроўцы ў Маскоўскім цэнтры цыркавога мастацтва. Яна там працуе эквілібрысткай.
Агенцтва РІА «Новости» паведамляе, што аперацыя прайшла паспяхова, Таццяна ў прытомнасці і можа варушыць нагамі, усё астатняе будзе залежыць ад працэсу аднаўлення. Гімнастка зможа вярнуцца да працы. Ёй паставілі імплантат, які каштаваў каля 25 мільёнаў.
Сябры вераць у тое, што гімнастка хутка стане на ногі, яе аднакласніца дзеліцца хваляваннямі і распавядае пра Таню:
«Ведаеце, спалохалася вельмі, калі ўключыла тэлевізар і патрапіла на навіны. Мурашкі дагэтуль па скуры бегаюць. Не верыцца, страшна… Асабліва калі такое адбываецца з чалавекам, якога ты ведаеш. Таня — яркі, жыццярадасны чалавек. Спагадная, заўсёды ўсміхаецца, цікавая і моцная. Я ўпэўнена, што ў хуткім часе Таня паправіцца, яна зможа пераадолець боль».
За два дні да трагедыі 21 кастрычніка Таццяна ўзяла шлюб.
Сяргей Яцкі — муж і партнёр Тані па манежы. Ён першым даведаўся пра інцыдэнт і увесь час знаходзіўся побач з супругай.
Муж верыць, што Таня зноў выйдзе на арэну, калі толькі захоча.
Як высветлілася, Таццяна Тур нарадзілася ў Гродне, а не ў Гомелі, як паведамлялася пачаткова. Наступны раз наведаць радзіму яна збіралася пасля Новага года.
З пяці год Таццяна пачала займацца гімнастыкай у знакамітай гродзенскай школе, якая дала спорту ў тым ліку Вольгу Корбут.Скончыла Гарадзенскі дзяржаўны універстэт па спецыялізацыі «фізічнае і спартыўнае выхаванне».
У 2007 году майстар спорту Тур пачала працаваць у Цырку Юрыя Нікуліна.Выступала ў Канадзе, ЗША, Італіі і іншых краінах. Нягледзячы на юныя гады, артыстка ўжо сама выкладала асновы цыркавога мастацтва. Сярод яе каронных нумароў — паветраныя палотны, кольца, праца ў акрабатычнай пары.
Аднакласнікі зычаць Тані выздараўлення і перадаюць самыя цёплыя вітанні.
Каментары