У нашай краіне можа з'явіцца адзіная дзяржаўная служба рэагавання на паведамленні аб надзвычайных сітуацыях і здарэннях.
Гэтае пытанне закраналася 15 лістапада ў ходзе нарады ў Аляксандра Лукашэнкі па пытанні рэфармавання МУС.
Аб прапанове стварыць такую службу распавёў дзяржсакратар Рады Бяспекі Леанід Мальцаў.
«Прапануецца адзіны нумар „112“, а ўжо там будуць размяркоўваць.У прынцыпе, у нас зародкі такой сістэмы ёсць, і было прынята рашэнне, што такую сістэму трэба ствараць, але для гэтага патрабуецца пэўны час», — сказаў ён.
«Астатнія таксама застануцца. Але плюс у тым, што такая сістэма забяспечыць пазаведамасны кантроль за рэгістрацыяй рознага роду здарэнняў і злачынстваў», — адзначыў дзяржсакратар.
Каментары