Архіў

Сяргей Шупа. Па-за прасторай і часам

№ 25 (146), 1999 г.


 

Сяргей Шупа

Па-за прасторай і часам

 

Мы ўжо звыкліся з тым, што слова «літаратура» часта ўжываецца з рознымі этнічнымі эпітэтамі: француская літаратура, беларуская, кітайская і г.д. Гэтыя эпітэты, аднак, нельга ўспрымаць як азначэньне нейкай прыроднай сутнасьці гэтых літаратураў. З пэўнай доляй аб’ектыўнасьці можна гаварыць пра моўныя або палітыка-адміністрацыйныя характарыстыкі, і тады прымальна гучаць тэрміны кшталту ірляндзкамоўная літаратура або літаратура Магілёўскай вобласьці. Дый гэткі падыход ня будзе абсалютна дакладны — той самы пісьменьнік можа пісаць рознымі мовамі і жыць у розных краінах, не належачы адназначна да пэўнай культуры або належачы адначасна некалькім.

Таму наважуся цьвердзіць, што будзе абсурдным казаць пра «францускую» літаратуру, «беларускую» літаратуру і г.д. Літаратура можа быць толькі добрая або дрэнная. Добрая ня мае межаў і пашпартоў, яна належыць усяму чалавецтву. Дрэнная таксама патрэбная — хоць бы як дапаможны матэрыял у вывучэньні.

Эдгар Алан По — прыклад аўтара, які выходзіць за рамкі любых клясыфікацыяў — і часавых, і прасторавых. Ягоная ўнівэрсальнасьць, ягоная «ўсіхнасьць» адчуваецца ўсімі «нацыянальнымі» культурамі. Азнакаю сьпеласьці нацыянальнай культуры часам называюць наяўнасьць перакладаў на мову народу пэўнага сьпісу літаратурных вышыняў — ад Бібліі да твораў Джойса. Паэзія й проза Эдгара По займае ў гэтым сьпісе адно з самых пачэсных месцаў.

Здабыцьцё Эдгара По для сваёй культуры — непазьбежная задача, якая стаяла перад маладымі палітычнымі нацыямі нашага кутку Эўропы. Найбольш карысьці з гэтага мелі эстонцы. Томік навэлаў Эдгара По, які пераклаў на пачатку стагодзьдзя мовавед Ёганэс Аавік, стаўся сапраўдным палігонам граматычных і стылістычных стандартаў эстонскай літаратурнай мовы.

Беларуская культура Эдгара По яшчэ не засвоіла. Спарадычныя публікацыі паасобных празаічных і паэтычных тэкстаў пачалі зьяўляцца ў нашай пэрыёдыцы толькі апошнім дзесяцігодзьдзем. Мінкінскі пераклад славутага «Крумкача» — улюбёнага ўзору для практыкаваньня ў рытмафанэтыцы роднай мовы — ужо трапіў у школьныя хрэстаматыі. Аднак асобнаю кнігай творы По яшчэ ў нас не выходзілі, што яшчэ раз сьведчыць пра недаробленасьць нацыі. Сьцьверджаньне Эдгара Алана По як беларускага пісьменьніка адкладаецца на наступнае тысячагодзьдзе.


Каментары

Цяпер чытаюць

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Для ЗША будзе вялікай абразай, калі я не атрымаю Нобелеўскую прэмію20

Вясельнага фатографа з Мінска асудзілі па трох палітычных артыкулах, назвалі тэрарыстам і пасадзілі ў калонію2

Ва Украіне з'явіліся новыя банеры, адрасаваныя беларусам9

Антонаўка даражэйшая за бананы. Пачым цяпер прадаюць яблыкі?6

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава22

На польскай мяжы знікла чарга з легкавых аўтамабіляў1

Павел Дураў кажа, што яго атруцілі ў 2018 годзе: Я не мог дыхаць і нічога не бачыў. Думаў, гэта канец4

Берлінскі беларус напісаў, як у Мінску бедна, тандэтна і нудна. Яму рэзка адказаў Стась Карпаў59

«Чытала, што вашы хлопцы — супермены». Беларус паляцеў у Інданезію і там пазнаёміўся з жонкай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць