Архіў

Сяргей Радштэйн. Народ, які разьвітаўся з пакорай

№ 4 (161), 24 — 31 студзеня 2000 г.


 

Народ, які разьвітаўся з пакорай

На краі сьвету, у Інданэзіі адбываюцца вялікія зьмены. Судзяць генэралаў, што дапускалі гвалт на Тыморы. Краіна спакваля дэмакратызуецца, але да канца гвалт спыніць не ўдаецца, і штодня паведамляюць пра новыя бойкі, забурэньні ды выступы паўстанцаў. Інданэзійскія ўрадоўцы быццам «лібэралізаваліся» і ўзялі кірунак на мірнае рашэньне праблем краіны. Напрыклад, паабяцалі дазволіць рэфэрэндум у яшчэ адной частцы краіны, што прагне аддзяліцца — Ачэху.

Між іншым, той край на поўначы Суматры ўжо шмат заплаціў за сваю самастойнасьць. Край прыгожы, сапраўды ўсходні, дзе між гораў і рысавых палёў стаяць хаціны сялян і за кожнай павароткай натыкнесься на працоўных сланоў. Гэта свой, асаблівы ісламскі сьвет, дзе ня знойдзеш алькаголю, дыскатэк, шумных забаваў, а толькі ціхую добразычлівасьць. Але гвалт ніколі не абыходзіў бокам гэты край.

Пад час вайны за незалежнасьць Інданэзіі ачэхцы падтрымалі антыкаляніяльны рух. Існуе легенда пра самалёт, які яны падарылі інданэзійцам для вайны з калянізатарамі. Але калі ўзьнікла Інданэзія, дык багаты выкапнямі край пачалі абкрадаць, нават працоўныя месцы займаючы прыхаднямі зь Явы (сёньня кожны трэці ў Ачэху жыве ніжэй рысы беднасьці). З гэтага і пачаўся новы рух супраціву, што перарос у вайну. У 1976 годзе нашчадак апошняга ачэскага султана прыехаў з ЗША на радзіму ды заснаваў рух за вольны Ачэх, што стаўся партызанкай. Партрэт яго вісіць у кожнага незалежніка. Менавіта ён, мяркуецца, і можа стаць на чале вольнай краіны. У 1989 годзе ў краі ўвялі ваеннае становішча ды пачалі вучыць тубыльцаў быць інданэзійцамі. Штодня яны знаходзілі на ўзбочынах дарог целы замардаваных жаўнерамі суродзічаў. Толькі паводле зьвестак афіцыйнай камісіі па правох чалавека, загінула больш за 5000 чалавек, а пры адсутнасьці камунікацыяў лёгка можна схаваць сьляды.

За незалежнасьць змагаецца досыць колькасная партызанка. Напрыклад, войска ўдоваў, што складаецца з кабетаў і дзяўчат, што страцілі некага блізкага або былі згвалтаваныя. Згодна з ачэскай традыцыяй, жанчыны йдуць ваяваць, калі гінуць мужчыны. Так было, напрыклад, 400 гадоў таму, калі адна кабета павяла ў бой супраць галяндцаў флот. Апранутыя ў камуфляж, яны захоўваюць ісламскія традыцыі вопраткі і носяць, напрыклад, белыя хусткі. Мара ўсіх — незалежнасьць, свабодны Ачэх. Калі ў іх пытаюцца, што гэта значыць, яны кажуць: няма зьдзекаў, пакоры. Пакора надакучыла ўсім. Характэрны прыклад: у сталіцы Ачэху, Банда-Ачэх, усе матацыклісты езьдзяць бяз шлемаў, пратэстуючы, ад таго дня, як адзін паліцыянт прычапіўся да хлопца, што не зашпіліў шлем.

Інданэзійская дзяржава страціла ўсялякі аўтарытэт, стаўшы сынонімам карупцыі і крывавага антызаконнага гвалту. Яна доўга навязвала свае законы, і цяпер, калі ўлада паслабла, ачэхцы адкідаюць наогул усе законы. Так, яны ўжо зусім не зважаюць на чырвонае сьвятло светлафора, паляць будынкі, якія выкарыстоўвалі ўлады, а жылыя раёны даўно ахоўвае свая грамадзкая варта.

Ачэхцы моцна зьвязаныя міжсобку. Калі ж ім пагражае нейкая небясьпека, яны цэлымі вёскамі пераходзяць у мячэт, а харчаваньне ім носяць суседнія вёскі. Яшчэ адна характэрная рыса — бацькі дазваляюць рабіць прышчэпкі сваім дзецям, толькі калі сказаць, што лекі не ад інданэзійскага ўраду.

Нядаўна яны дружна з усёй правінцыі сабраліся на мітынг-патрабаваньне рэфэрэндуму ў сталіцу — МІЛЬЁН чалавек. Арганізоўвалі ўсё найперш студэнты — яны сталі новым аўтарытэтам ачэскага грамадзтва. Калі людзі хапаюць злодзея, дык вядуць яго да студэнтаў, якія ня маюць з таго ўласнае выгады. Бо, аддаўшы злодзея паліцыі, можна праз гадзіну пабачыць яго вольным. Гэткім чынам адраджаеццца выкарыстаньне звычаёвага й ісламскага права.

Студэнты кажуць: «Аўтаноміі недастаткова, Ачэх — гэта нацыя, а не кавалак Інданэзіі. Мы даем Джакарце шанец да сярэдзіны году. Інакш мы зробім рэфэрэндум самі». На пытаньне, як жа мусіць выглядаць незалежны Ачэх, быў адказ: «Як Амэрыка».

Сяргей Радштэйн


Каментары

Цяпер чытаюць

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Для ЗША будзе вялікай абразай, калі я не атрымаю Нобелеўскую прэмію20

Вясельнага фатографа з Мінска асудзілі па трох палітычных артыкулах, назвалі тэрарыстам і пасадзілі ў калонію2

Ва Украіне з'явіліся новыя банеры, адрасаваныя беларусам9

Антонаўка даражэйшая за бананы. Пачым цяпер прадаюць яблыкі?6

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава22

На польскай мяжы знікла чарга з легкавых аўтамабіляў1

Павел Дураў кажа, што яго атруцілі ў 2018 годзе: Я не мог дыхаць і нічога не бачыў. Думаў, гэта канец4

Берлінскі беларус напісаў, як у Мінску бедна, тандэтна і нудна. Яму рэзка адказаў Стась Карпаў59

«Чытала, што вашы хлопцы — супермены». Беларус паляцеў у Інданезію і там пазнаёміўся з жонкай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць