Архіў

Паштовая скрынка

№ 28 (237), 9 ліпеня 2001 г.


Паштовая скрынка 

Юрасю Л. зь Менску. Рэцэнзія на польскую “Ўнівэрсальную энцыкляпэдыю філязофіі” магла б зацікавіць, напрыклад, часопіс “Arche” — калі б была аўтарскаю і з драбінкай суб’ектыўнасьці.

Андрэю М. з Маладэчна. У Вашым допісе ёсьць трапны лёзунг “Бяз вусаў, затое з мазгамі”. З астатнім трэба яшчэ працаваць. Сумбурна.

Віктару Я. зь Менску. Вашы аргумэнты поўныя патрыятычных эмоцыяў, але такімі нашых замежных сяброў не пераканаеш. Трэба ўмець ня толькі сэрцам адчуць, але й розумам даказаць, чаму наша “нацыя і радзіма будуць жыць у вякох”.

Мары з Лунінца. У Вас памылковае разуменьне паняцьця “нацыяналізм”. Гітлер і баркашоўцы — гэта фашысты, чачэнскія баевікі — байцы войска незалежнае дзяржавы, што абараняецца ад агрэсіі. А “нацыяналізм” у традыцыйнай сацыялёгіі — гэта ідэалёгія нацыятворчасьці і будаўніцтва нацыянальнае дзяржавы, неабходны элемэнт пабудовы дэмакратычнага грамадзтва і грамадзянскай супольнасьці. Праз “стадыю нацыяналізму” прайшлі ўсе цэнтральнаэўрапейскія народы.

Алесю П. зь Менску. Прыкра, што Вы, разважаючы пра такія простыя, сьветлыя і ясныя кожнаму чалавеку рэчы, як незалежнасьць, нацыяналізм, культура і дух народу, не абыходзіцеся без газэтных штампаў расейскага каляніялізму, як “нацыянальна арыентаваны чалавек”, “сапраўдная, а не віртуальная незалежнасьць”. “Просты чалавек не павінен дасканала разьбірацца ў палітыцы”, — пішаце Вы, і, здаецца, пудлуеце. У Літве, Латвіі, Чэхіі ды іншых краёх вызваленьне прыходзіла тады, калі рабілася справай тысячаў будзіцеляў. Думка пра тое, што “Лукашэнка — вынік нашай культурнай, а не палітычнай неразьвітасьці” заслугоўвае, аднак, шырэйшага разгляду.


Каментары

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

У мінскіх жылых дамах расставяць яшчэ 20 тысяч відэакамер4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць