Улада22

Аршанскія ўлады збіраюцца знесці будынак XVIII стагоддзя

Улады Оршы Віцебскай вобласьці збіраюцца зьнесці два старажытныя двухпавярховыя будынкі па Менскай вуліцы.

Улады горада Орша Віцебскай вобласці збіраюцца знесці два старажытныя двухпавярховыя будынкі па Мінскай вуліцы.

Калісьці яны ахоўваліся законам, але некалькі гадоў таму гэтай абароны былі пазбаўлены. Афіцыйна лічыцца, што будынкам каля 100 гадоў, аднак аршанскі гісторык Юрась Копцік лічыць інакш:

«У мяне ёсць дакументы, якія адносяць будынкі да апошняй чвэрці XVIII стагоддзя… Ёсць публікацыі, доследы гісторыкаў архітэктуры».

Сапраўды, існуе дакумент, які пацвярджае, што ў адным з будынкаў у канцы XVIII стагоддзя змяшчалася гарадская адміністрацыя, тагачасны «выканкам».

Знішчэнне помнікаў архітэктуры адбываецца ў рамках масштабнай падрыхтоўкі да фестывалю «Дажынкі‑2008», які адбудзецца ў Оршы. Юрась Копцік працягвае:

«А вось на гэтыя дамы, каб адрамантаваць, сродкаў няма. Адміністрацыя вырашыла, што танней будзе іх знесці».

Паводле словаў Копціка, мясцовая інтэлігенцыя маўчыць, бо баіцца страціць працу.

Эўрарадыё

Каментары2

Цяпер чытаюць

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская пра залёт расійскіх дронаў у Польшчу: Еўропа павінна адказаць адзінствам і сілай, каб спыніць гэтую агрэсію5

Apple прэзентавала ўльтратонкі iPhone Air, бяздротавыя навушнікі з функцыяй імгненнага перакладу і смарт-гадзіннік, які мерае ціск1

Дрон упаў на жылы дом у Польшчы

Дар‘я Шманай: Адчуваю сябе масквічкай28

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА48

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць