Архіў

Зялёная сьвечка Нясьвіжу

Велічны камень на паўднёвым рагавым спуску Старога парку цяжка ня ўбачыць.

Чытаю словы каліграфічнай лацінкі: «У гонар закладкі парку Марыяй дэ Кастэлян, княгіняй Радзівіл, і ў гонар аздабленьня ваколіцаў за столькі ж гадоў камень гэты паставіў яе ўдзячны муж Антоні Радзівіл, ХІV ардынат Нясьвіскі». Прыходжу як на сьвятло — прыклад жаночай патужнасьці, ганараваны прыгожа і па-мужчынску годна. Удзячная памяць — як прыклад на будучыню. Ці ёсьць аналягі ўшанаваньня гэткай патужнасьці — на аздабленьне і ўкрасу зялёнага ўлоньня радзімы, культурнага айчыннага краявіду — дзе-небудзь яшчэ ў Беларусі? Сумняюся…

Каменю, тым часам, спаўняецца 100, парку — 125. Дзьве юбілейныя даты.

Юбілей Нясьвіскага парку мінуў неўпрыкметку і марна. Адна з найярчэйшых зялёных сьвечак беларускай мінуўшчыны засталася незапаленай. Між тым, яна магла асьвятліць увесь 2003 год.

Апошні раз, калі быў у Нясьвіжы, паспрабаваў сустрэцца з Рыгорам Лістападам, які цягам жыцьця апекаваўся паркам. Да драбнічкі ведаў відавы склад ня толькі дрэваў, але траў і кветак, мог расказаць і паказаць. Галоўнае, шмат рупіўся, рабіў — падсаджваў, даглядаў, беражліва захоўваў, ашчаджаў і адраджаў.

Мне давялі хатні нумар Рыгора Ксенафонтавіча, і я патэлефанаваў. Слухаўку ўзяла ўнучка. Дала сказаць два словы, затым перабіла: «Говорите по-русски!». Я папрасіў цярплівасьці, суразмоўніца памякчэла. Аднак тое, што я пачуў, ня ўзрадавала. Восемдзесятгадовы стары — дай Бог яму паздаравець! — ня мае памяці і амаль не гаворыць. Заставалася толькі цяжка ўздыхнуць: упушчаны час ды страчаная магчымасьць. Як не стае сярод нас летапісцаў! Каб побач такіх, як Лістапад, стаялі чэргі ахвотных — атрымаць ягоны ўспамін, дакумэнтальную памятку жывое легенды.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Валеры Дранчук

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам3

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі9

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць