Архіў

Галадоўка за дэмакратыю: хроніка

3 чэрвеня дэпутаты Фралоў, Скрабец і Парфяновіч абвясьцілі галадоўку ў знак пратэсту супраць неўнясеньня ў парадак работы сэсіі падрыхтаванага «рэспубліканцамі» законапраекту аб зьменах у выбарчае заканадаўства. Іншыя патрабаваньні — выпусьціць з турмы Міхаіла Марыніча і адмовіцца ад зьменаў у канстытуцыі аб трэцім тэрміне для Лукашэнкі. У звароце да дэпутатаў галадоўшчыкі заяўляюць, што гатовы разгледзець варыянт добраахвотнай адстаўкі Лукашэнкі і гарантаваць яму недатыкальнасьць, захаваньне маёмасьці, банкаўскіх рахункаў і вольны выезд з краіны.

У акцыі адчуваліся спантаннасьць, неарганізаванасьць і адсутнасьць за «рэспубліканцамі» агульнарэспубліканскай структуры. Спачатку дэпутаты начавалі на працоўных месцах у парлямэнце. Аднак паколькі Дом ураду быў блякаваны аховай, дэпутаты перабраліся на кватэру да Фралова.

4 чэрвеня да галадоўкі далучыліся актывісты АГП Марына Багдановіч і Генадзь Ананьеў. 5 чэрвеня — спроба разьбіць намёты ў двары дому генэрала Фралова. АМАП зьнёс намёты, Марыну Багдановіч і Генадзя Ананьева часова затрымалі. Сябры АГП Уладзімер Чырвоненка і (6 чэрвеня) Юры Істомін далучыліся да галадоўкі. 5 і 6 чэрвеня Валерыю Фралову двойчы выклікалі «хуткую». Лекар зафіксаваў перадынфарктны стан — у генэрала раней ужо быў інфаркт.

7 чэрвеня кватэру на Казарменным наведалі пасол АБСЭ Эбэргард Хайкен, паслы эўрапейскіх краінаў. Уночы з 7 на 8 чэрвеня камунальнікі зьнялі транспарант «За справядлівасьць. Не трэцяму тэрміну. Свабоду Марынічу» з балькону кватэры Фралова.

За транспарант у дачыненьні да Фралова заведзеная адміністрацыйная справа па артыкуле 143 ч.3 Адміністрацыйнага кодэксу за «самавольнае пераабсталяваньне, перафарбоўваньне бальконаў, лёджый і іншых архітэктурных элемэнтаў фасадаў жылых дамоў».

8 чэрвеня галадоўшчыкаў наведаў пасол ЗША Джордж Крол.

Раніцай затрыманыя шасьцёра маладафронтаўцаў, якія раздавалі каля Дому ўраду звароты галадоўшчыкаў да прадстаўнікоў сілавых структур, вэртыкальшчыкаў і дэпутатаў. У звароце — заклік дзейнічаць у рамках Канстытуцыі і здаровага сэнсу: «Самым заўзятым чыноўнікам… ня ўдасца пазьбегнуць адказнасьці. Таму прытрымлівайцеся закону і жывіце паводле сумленьня». Дэпутаты-галадоўшчыкі назвалі затрыманьне маладафронтаўцаў «незаконным» і папярэдзілі прадстаўнікоў улады аб адказнасьці за незаконныя дзеяньні. У галадоўшчыкаў зьявіўся ўласны інтэрнэт-сайт: www.inart.info. У першы ж дзень яго наведалі 837 чалавек.

На момант здачы нумару стала вядома, што 10 чэрвеня да галадоўкі далучыцца полацкі прадпрымальнік.

ВДз

Каментары

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Новыя рэаліі з AI». У кампаніі Vizor Games — скарачэнні9

«У мяне не было мільёнаў у 14 гадоў». Джаан Роўлінг адхіліла спробу Эмы Уотсан памірыцца пасля сваркі вакол трансфобіі9

Трамп: Для ЗША будзе вялікай абразай, калі я не атрымаю Нобелеўскую прэмію20

Вясельнага фатографа з Мінска асудзілі па трох палітычных артыкулах, назвалі тэрарыстам і пасадзілі ў калонію2

Ва Украіне з'явіліся новыя банеры, адрасаваныя беларусам9

Антонаўка даражэйшая за бананы. Пачым цяпер прадаюць яблыкі?6

На польскай мяжы знікла чарга з легкавых аўтамабіляў1

Павел Дураў кажа, што яго атруцілі ў 2018 годзе: Я не мог дыхаць і нічога не бачыў. Думаў, гэта канец4

Берлінскі беларус напісаў, як у Мінску бедна, тандэтна і нудна. Яму рэзка адказаў Стась Карпаў59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць