Архіў

Сацыёлягі: вынікі выбараў выссаны з пальца

Кампанія «Gallup-Baltic Surveys» паведаміла абагульненыя вынікі экзыт-полу (апытаньня выбарцаў на выхадзе з участкаў для галасаваньня 17 кастрычніка).

У дадатак да вынікаў «рэфэрэндумнага» экзыт-полу «Gallup» (толькі 48,4% «за») была прэзэнтаваная інфармацыя пра тое, як беларусы галасавалі на выбарах. Большасьць падтрымала дэмакратычных кандыдатаў, сьцьвярджаюць сацыёлягі!

Вынікі экзыт-полу ставяць пад сумнеў амаль усе вынікі, абвешчаныя Л.Ярмошынай. Паводле сацыёлягаў (памылка ня можа быць большаю за 1%), з 20 акруг, у якіх праводзілася апытаньне, толькі ў сямі знайшліся кандыдаты, якім у першым туры аддалі свае галасы больш за 50% апытаных (паводле выбарчых камісій, дэпутаты былі выбраны ва ўсіх 20-ці акругах). Прычым з гэтых сямі ў трох выбары былі безальтэрнатыўнымі.

Цікава, што толькі ў дзьвюх з гэтых сямі акруг кандыдатам ад улады не супрацьстаялі дэмакраты. А ў адной, дзе ішоў двубой моцнага дэмакратычнага кандыдата і лукашэнкаўцаў, — у менскай Старавіленскай акрузе — экзыт-пол зафіксаваў сапраўды элегантную перамогу дырэктара Беларускага ліцэю Ўладзімера Коласа — 63,27% галасоў!

Другі тур

Зьвесткі экзыт-полу сьведчаць: каб годна выступіць супраць улады, апазыцыя мусіла б максымальна згуртавацца, заклікаць выбаршчыкаў аддаць галасы за адзінага кандыдата-дэмакрата. У цэлым у Менску, Барысаве і Ваўкавыску за кандыдатаў ад «Пяцёркі-плюс», «Эўрапейскай кааліцыі» і «Рэспублікі» разам узятых галасавалі 55—65% выбарцаў. У Воршы, Жлобіне, Наваполацку, Горадні і вясковых раёнах большасьць галасоў сабралі вылучэнцы ўлады. Але нават пры такім раскладзе апазыцыйныя кааліцыі рэальна маглі разьлічваць на 5—7 мандатаў у 20 акругах. Напрыклад, беспартыйны кандыдат меў рэальны шанец перамагчы ў Ваўкавыску. Прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу экзыт-пол даваў у першым туры 45,61% супраць 42,40%, якія атрымала дырэктарка гімназіі №2 Тамара Навасад, і магчыма, што яму ў другім туры адышлі б галасы кандыдатаў ад партый «Пяцёркі-плюс», што падзялілі рэшту. Генэрал Фралоў у менскай Масюкоўшчынскай акрузе саступаў лукашэнкаўцу 35:37, але ў другім туры меў рэальныя шанцы перамагчы, бо яшчэ 23% галасоў у акрузе ўзялі кандыдаты ад «Пяцёркі-плюс».

Рэцэпты ды антырэцэпты

Апазыцыя мела найгоршыя вынікі на выбарах у акругах, дзе некалькі малавядомых палітыкаў спаборнічалі з папулярным фаварытам улады. Прыклад — акруга №27 у Воршы, дзе Ўладзімер Жвікаў, беспартыйны дэпутат ПП НС, перамог у першым туры і па-афіцыйнаму, і па-гелапаўску (75,68%), а сярод астатніх пяці кандыдатаў, уключна з Фадзеем Шамаравым (ПКБ, 3,15%) ды Фёдарам Муханавым (БСДП (НГ), 7,21%), не было такога, хто б набраў больш за 8%.

Рэцэпт перамогі — адзіны кандыдат-дэмакрат. Гэты варыянт выдатна спрацаваў у акрузе Ўладзімера Коласа. Сацыёлягі раяць: калі дэмакраты хочуць удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах-2006, яны мусяць вызначыцца з адзіным кандыдатам.

У сьлёзы — ня варта, у скокі — зарана

Вынікі экзыт-полу даюць апазыцыі асьцярожныя падставы для аптымізму: пры сумленнасьці падліку галасоў дэмакраты мелі шанцы прайсьці ў парлямэнт. А калі б перадвыбарная кампанія была раўнапраўнай, перамога не была б немагчымай. Вядома, што самых праходных кандыдатаў ад апазыцыі (за малым выключэньнем) «зарубілі» яшчэ да выбараў. Тым ня менш, за кандыдатаў дэмакратычных кааліцый у цэлым у краіне прагаласавалі 47% выбарцаў. А калі адкінуць тыя акругі, дзе кандыдатаў-дэмакратаў не зарэгістравалі, дык і 54%.

Інфармацыя «Gallup» не дазваляе адназначна сказаць, хто меў большы посьпех на выбарах — улада ці апазыцыя. Аднак яна дае магчымасьць ацаніць тактыку і прагназаваць магчымы зыход выбараў пры разнастайных раскладках.

АК

Каментары

Цяпер чытаюць

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве6

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах людзі ганяюцца за таннымі ёгуртамі, але не ўсім шчасціць іх здабыць1

31‑гадовага сілавіка з Берасцейшчыны абвінавачваюць у падпольнай працы ў Крыме па заданні «Байпола»4

«Экстрэмісцкімі» прызналі кнігі Акудовіча і Снайдэра, а таксама сотні старонак у інтэрнэце4

Адзін з беларускіх гарадоў застаўся без ацяплення, бо акурат цяпер дайшлі рукі да замены цеплатрасы

У спіс забароненых у Беларусі ўнеслі яшчэ 32 кнігі. Дзве з іх — Сашы Філіпенкі4

Трамп: Міру ва Украіне дасягнём праз сілу23

Міністр абароны ЗША: Мужчын у сукенках і прайдаў у войску не будзе. Барадатых і з лішняй вагой таксама63

Самая вялікая сям'я ў Беларусі мае 15 дзяцей2

Пасол ПАР у Францыі загінуў, упаўшы з 22‑га паверха2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве6

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць