Архіў

Помнік сьвятару-адраджэнцу

На могілках у мястэчку Целяханы, дзе побач пахаваныя нямецкія жаўнеры першай сусьветнай вайны і маці маршала Ракасоўскага, 6 лістапада быў асьвячоны помнік на магіле беларускага сьвятара Баляслава Пачопкі.

Баляслаў Пачопка стаў каталіцкім сьвятаром бізантыйскага абраду ў 1926 г. Высьвячаў яго мітрапаліт Галіцкі Андрэй Шаптыцкі ў саборы Сьв.Юра ва Львове. Айцец Баляслаў атрымаў прызначэньне на пробашча каталіцкай парафіі славянска-бізантыйскага абраду ў вёсцы Бабровічы, а таксама выконваў абавязкі вікарнага сьвятара ў рыма-каталіцкай парафіі ў Целяханах. Апрача душпастырскай працы, якую ён вёў сярод людзей, Пачопка быў сталым удзельнікам унійных канфэрэнцый, якія ладзіліся ў Пінску ў міжваенным часе. Дарэчы, рабіў даклады выключна па-беларуску. Айцец Баляслаў працаваў сярод вернікаў у Бабровічах да самай сьмерці ў 1940 г. Прыход савецкай улады моцна ўскладніў ягонае служэньне. Ад арышту ўратавала яго толькі заўчасная сьмерць, а ягоныя жонка і дзеці мусілі хавацца і ратавацца ўцёкамі. Пахавалі яго на каталіцкіх могілках каля Целяханаў.

Доўгі час месца пахаваньня а. Баляслава Пачопкі было невядомае, бо старыя могілкі амаль зьніклі ў лясным гушчары. Дапамог шчасьлівы зьбег абставінаў. У мясцовым друку ўзьнялася дыскусія наконт стану могілак і патрэбы іх аднаўленьня. Невядома, што мела вырашальнае значэньне — тое, што на іх пахаваная маці маршала К. Ракасоўскага ці знаходзяцца магілы нямецкіх жаўнераў першай сусьветнай вайны, але летась могілкі былі ўпарадкаваныя. Тэрыторыю расчысьцілі, паставілі агароджу. З дапамогай мясцовых жыхароў адшукалі Пачопкаву магілу.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Алесь Трафіменка

Даведка «НН»

Баляслаў Пачопка нарадзіўся ў 1884 г. на Віленшчыне, у засьценку Ўляны, што пад Рукойнямі. Ад 1907 г. быў сталым аўтарам «Нашай Нівы», а падчас пражываньня ў Вільні наладзіў сувязь зь беларускім нацыянальным рухам. У 1913—1915 выдаваў газэту «Bieіarus». У 1915 г. Б.Пачопка стварыў першую Сьвіслацкую беларускую настаўніцкую сэмінарыю. Ён аўтар адной зь першых беларускіх граматык (1915) лацінкай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў10

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Fighterbomber пацвердзіў збіццё Су-343

У Кітаі аўстралійскі фільм пусцілі ў пракат змененым з дапамогай штучнага інтэлекту. Гей-пару ператварылі ў гетэрасексуальную11

Сем будысцкіх манахаў, у тым ліку расіянін, загінулі праз падзенне кабіны канатнай дарогі на Шры-Ланцы

«Прашу крымчан і гасцей набрацца цярпення». У Крыме знік бензін22

Турцыя накіравала самалёт-радыёлакацыйны комплекс у Літву на фоне парушэнняў паветранай прасторы з боку Расіі1

«Табе трэба насіць толькі спадніцы». Маналог дзяўчыны, якую дамагаўся дырэктар на працоўным месцы12

Сям'ю выбітных педагогаў-баяністаў асудзілі за ўдзел у пратэстах4

Як адкрывалася мяжа з Польшчай. Рэпартаж з Брэста

«Вялікае супрацьстаянне паміж Расіяй і Еўропай». Што адбываецца ў Малдове напярэдадні выбараў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў10

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць